О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Ляпис Трубецкой "Рабкор"

 

Виктор Семашко о новом альбоме группы "Ляпис Трубецкой": "Як той Оруэл, Міхалок бачыць у працоўнай клясе сілу, здольную прагнаць Ліліпута, то бок, разбурыць састарэлую таталітарную сыстэму. Але пад Працаўніком зь вялікае літары ён уяўляе ня столькі пралетарыя, колькі ўвогуле крэатыўную, свабодную асобу..."

"Рабкор" "Ляпіса Трубяцкога" – безумоўна адзін з найцікавейшых альбомаў гэтага году. Уражвае ад самага пачатку – аркестрова-джазавага эпіграфу, за якім адразу б’юць у сэрца купалаўскія радкі – "Хто ты гэткі". Назіраў рэакцыю людзей на гэты сьпеў: нават абсалютныя нэўтральныя да грамадзкага жыцьця асобы гатовыя ісьці на новую Плошчу. Як вядома, песьня стала пратэстным гімнам ня толькі ў Беларусі, але й на ўсёй постсавецкай прасторы. Тым часам, як сам альбом у расейскай блёгасфэры цалкам слушна ахрысьцілі "саўндтрэкам да рэвалюцыі".

Яшчэ ніколі Сяргей Міхалок не выказваўся ў песьнях настолькі прамалінейна й жорстка, нават занадта (амаль як у інтэрвію, ад якіх апошнім часам адмаўляецца). Ніколі яго сьпевы не былі такімі балючымі ды асабістымі, ажно да нельга. Прытым, шэраг трэкаў на плытцы відавочна інсьпіраваны сытуацыяй у нашай усходняй суседцы. Пэўна таму ад аўтара даводзіцца чуць зашмат мацюкоў (у дадзеным выпадку – прыкмета стомы). Як бы пасьля гэткіх сьпеваў "ляпісы" не атрымалі статус забароненых і ў Расеі.

Разам з тым, у "Рабкоры" апынулася рэкордная для Міхалка й кампаніі колькасьць песень на беларускай мове – ажно чатыры. Праўда, рознае якасьці. На другім мейсцы пасьля "ХТГ" – відавочна, "Цмок і арол". А сярод усіх заяўленых пэрсанажаў ад Панаса да Сатаны ключавую ролю ў драматургіі альбома займае, як мне падалося, Ліліпут – зборны вобраз нізкамаральнага тыпа, што рэалізуе свае комплексы на народзе, які, зрэшты, гэтага тыпа й спарадзіў.

Як той Оруэл, Міхалок бачыць у працоўнай клясе сілу, здольную прагнаць Ліліпута, то бок, разбурыць састарэлую таталітарную сыстэму. Але пад Працаўніком зь вялікае літары ён уяўляе ня столькі пралетарыя, колькі ўвогуле крэатыўную, свабодную асобу, так званага пасыянарыя, які жыве не для таго, каб спажываць, але каб ствараць, зьмяняць, дзейнічаць і абнаўляць.

Зьяўляецца адчуваньне, што й чарговая глябальная перазагрузка "ляпісаў" ужо не за гарамі. Бо выдаваць чарговы альбом трубных панк-маршаў з "маякоўскімі" крычалкамі-пералікамі будзе немэтазгодна. Тым больш, што гурт зусім не забыўся на свой стары рэпэртуар узору 90-ых і рэгулярна агучвае яго падчас карпаратываў. Альбо будзе новы прарыў?

Оценка: 8 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, “Балцкі Субстрат” и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net