О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: В.Ткаченко и Л.Куц "Fragile"

 

Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о совместном альбоме Владимира Ткаченко и Людмилы Куц: "Віртуозна, прафэсійна, густоўна – такія эпітэты характэрныя для Людзьмілы й Ўладзімера. І праўда, чаго ж яшчэ ад іх чакаць? Адзначу, рухавасьць праграмы: кожны трэк як крок. Апошнім часам у айчынных музыкаў такое здараецца ня часта".

Вельмі мілая й прадуманая праграма, вартая ўсялякае ўвагі ды павагі. Хоць і складаецца яна выключна з замежнага матэрыялу. Адзін знаёмы зазначыў, што калі хто-небудзь з прадстаўленых аўтараў дазнаецца пра гэты дыск, скандалу не пазьбегнуць. Але пакінем праблемы капірайту ў баку.

Віртуозна, прафэсійна, густоўна – такія эпітэты характэрныя для Людзьмілы й Ўладзімера. І праўда, чаго ж яшчэ ад іх чакаць? Адзначу, рухавасьць праграмы: кожны трэк як крок. Апошнім часам у айчынных музыкаў такое здараецца ня часта. На плытцы "Fragile" адчуваецца разьвіцьцё ад першае да апошняе кампазыцыі са сваімі калізіямі й сюрпрызамі. Плытка цэльная й у той жа час рознастылёвая, багатая на настроі: ад вечна соннае Норы Джонс да гульлівага Стыві Ўандэра. Прыемнымі нечаканасьцямі для мяне сталі "Караван", народная "I can do it" і, канешне, Бах. (Дарэчы, сыграную спадаром Ткачэнкам фугу раней выкарыстаў гурт Zet у песьні "Аб’явы".)

Чагосьці вельмі індывідуальнага я не заўважыў. Хіба што ў кампаноўцы. Хаця праграму маглі б разрэдзіць аўтарскія рэчы Ўладзімера Ткачэнкі. Нядаўна, вось, пазнаёміўся зь ягонай выдатнай працай "Танец русалак", сыгранай яшчэ ў 80-ых разам зь Ігарам Сафонавым.

Падчас праслухоўваньня "Fragile" згадаўся такі выпадак. У 2008 годзе на сьвяткаваньні 40-годзьдзя беларускага року дуэт Ткачэнка – Куц выступіў на "ўра". Асабіста мяне тады папросту пакінула агаломшаным інтэрпрэтацыя бітлоўскае песьні "Мішэль", што прадставіў Уладзімер. Падалося, што адбылася вынаходлівая, звышпрыгожая імправізацыя. Але потым выявілася, што, па-першае, імправізацыі не было, а па-другое, гэта зьнятая нота ў ноту вэрсія Томі Эмануэля. Што казаць, канешне, я расчараваўся. У такім выпадку, пэўна, варта было б перад выкананьнем аб’явіць аўтара тое варыяцыі.

А яшчэ хацеў бы падкінуць ідэю для арганізатараў канцэртаў, што даўно лунае ў паветры. Панове, варта правесьці "Фэст дуэтаў" ці "Do It Fest"! Зараз дуэт у Беларусі й ня толькі – вельмі актуальная й мабільная форма, прадстаўленая ў самых розных кірунках: тыя ж Ул.Ткачэнка – Л.Куц ці Ул.Ткачэнка – В.Маўчанаў, Denny & Willie Blues Mob, баянна-барабанны "Gurzuf", "Алергыас", Аляксандра й Канстаньцін, Р.Яраш – Ю.Ліцьвінава, А.Камоцкі – А.Змушка, С.Пукст – А.Крывуля, Галіна й Барыс Вайханскія (між іншым, гэтаму дуэту сёлета спаўняецца 30 год!) ды інш. Шкада толькі, што этна-авангардовага "Яру" больш няма… Ці, спадзяюся, пакуль што.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить диску свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио Unistar. С 2010 - ведущий авторской программы "Кракатук" на радио "Рацыя". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Насчет альбома- Ткаченко

+1
0
-1

Насчет альбома- Ткаченко наивиртуознейший музыкант в нашей стране! жаль, что госпожа Куц не дотягивает до его уровня!

 

StrayCat

+1
0
-1

Не забудьте поставить свою оценку этому диску в специальном блоке вот здесь - http://www.experty.by/?q=node/701

 

Собственно, это коммент не

+1
0
-1

Собственно, это коммент не столько к критической статье господина Семашко, сколько к комментарию StrayCat к этой статье.
Уважаемый StrayCat, так иногда случается что артисты, имена которых мало известны Вашему слуху, бывают гораздо талантливее своих популярных коллег. И Ваше мнение по поводу того, что госпожа Куц "не дотягивает", лишь результат того, что Вам было лень слушать. Это дуэт Мастеров, дополняющих друг друга. Потрясающий, даже уникльный для нашей страны, вокал Людмилы Куц, великолепные аранжировки и виртуозное исполнение Владимира Ткаченко. Отличный альбом!
P.S. При всём моём бесконечном уважении к Владимиру, Баха беспокоить не стоило ;)

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net