О проекте

Akute выдалі альбом пра мяжу рэальнасці і сну (+спампаваць)

 

Гурт Akute выклаў у Інтэрнэт новы альбом "Не існуе". Музычны матэрыял дыска музыкі лічаць больш цэльным і мінімалістычным, у знак чаго на вокладцы яны зашыфравалі прывітанне Казіміру Малевічу.

Праца над альбомам "Не існуе" пачалася адразу пасля завяршэння запісу дэбютнага дыска "Дзевачкі і космас" (2011), які прынёс калектыву вядомасць у альтэрнатыўных колах. Гукавую канцэпцыю альбома шмат у чым вызначыла песня "Кроў бы вада" і супрацоўніцтва з гукарэжысёрам Яўгенам Сухавеем.

– "Кроў бы вада" завяла нас у бок больш мінімалістычнага гучання. Нам стала цікава дасягнуць максімума эмоцый пры мінімуме музычных срокаў, – прызнаецца бас-гітарыст Раман Жыгараў. – Важную ролю ў гэтым працэсе адыграў Жэня Сухавей – мы далі яму запісаныя ў Магілёве трэкі і не абмяжоўвалі яго творчы пошук. У выніку ён не толькі зрабіў звядзенне, але і выступіў у ролі саўндпрадзюсара дыска. Некаторыя яго крокі былі цалкам нечаканымі – напрыклад, у песні "Іголкі" ён ператварыў гітару ў арган. Але нам спадабалася!

Akute не страцілі фірмовага меладызму, але ад бадзёрай касмічнай рамантыкі першага альбома музыкі адышлі ў бок больш дэпрэсіўных і часам нават страшнаватых сюжэтаў. Пры гэтым спадзеў на добры фінал на плытцы ўсё ж прысутнічае.

– Альбом атрымаўся больш цэльным, у тым ліку і па тэкстах. Яны больш сумныя, у іх ёсць адчуванне таго, што ты знаходзішся на мяжы рэальнасці і сну, калі ты прачынаешся і нічога не разумееш, але я б не назваў іх негатыўнымі і беспрасветнымі. Калі я спяваю гэтыя песні, я не адчуваю цяжару. Наадварот, мне становіцца лягчэй, – распавядае вакаліст Стас Мытнік.

Усе мінулыя інтэрнэт-рэлізы Akute прыводзілі да празмернай нагрузкі на сайты, якія іх размяшчалі. Таму гэтым разам музыкі вырашылі выкласці свой новы альбом адразу на трох рэсурсах: www.tuzin.fm, www.34mag.net, www.ultra-music.com.

Да мінскай прэзентацыі новай праграмы, якая адбудзецца 21 красавіка ў клубе Re:Public з удзелам гурта Hum Flying Bulletproof Noodle, выйдзе CD-выданне. Яго супольна выдадуць лэйблы Вігма і BMA Group.

21 красавіка ў клубе Re:Publiс, 19.00.
Гурт Akute з прэзентацыяй новага альбома "Не існуе".
Адмысловы госць – гурт Hum Flying Bulletproof Noodle.

Квіткі: 45 тыс (першыя 100), 55-65 тыс. (астатнія, папярэдне), 75 тыс. (столік).
Продаж: пераход на пл.Я.Коласа, пераход каля ГУМа, клуб Re:Public, ГЦ Купалаўскі (пав.19), ГЦ Рыга (пав.18) і інш.
Даведка: (029) 649 08 88, (029) 110 35 35.

Akute

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

опять же. Ничего

+1
0
-1

опять же. Ничего оригинального. Чего же все боятся экспериментов. Боятся или не могут?

 

***

+1
0
-1

"Мой Родны Гут" - хорошая песня. Подпорчена постоянным гитарным дилеем на припеве, но в целом достойная песня, законная.

В остальном графоманская ерунда, как обычно.

 

Да сколько ж можно ныть, а?!

+1
0
-1

Да сколько ж можно ныть, а?!

 

Упс...

+1
0
-1

Ждал чёт более оригинального. Был даже уверен, что "экскриментов" будет полно.
А так - 1-ый альбом. Ver 1.1.

 

7

+1
0
-1

Поставил бы 7. Т.е. - нормально. Вокалист с ангиной вокал писал? Простуженный какой-то голос.

 

ИМХО конечно, но это лучшая

+1
0
-1

ИМХО конечно, но это лучшая группа Беларуси, исполняющая музыку в данном стиле!!! И альбом удовлетворяет статусу группы! Тем более за пол года 2-й альбом, а кого вы можете назвать в сравнение им? Конечно можно, но это абсолютно другие стили и направления. Если бы не "родная мова" я бы не поверил, что группа из Беларуси. Опять же скажете "сырой" звук, но ребята пишутся "дома" и у них это вроде "фишки"! Спасибо AKUTE! за хорошую музыку и достойный альбом!!!

 

В Беларуси может и лучшая в

+1
0
-1

В Беларуси может и лучшая в данном стиле, я не спорю.

 

The Fraiz

+1
0
-1

играют то же самое. Blackmail, Hair Peace Salon, Петля пристрастия, Hasta La Fillsta, Без Билета и даже J-Mors(местами). Много групп играют если не то же самое, то очень похожую музыку. И все их слушать интересно. Так что стилистическая ниша в которой находится Akute забита почти до отказа.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net