О проекте

Альбом рэміксаў ад Martin S (+cлухаць/+спампаваць)

 

Гурт Martin S. да свайго першага дня народзінаў падрыхтаваў сюрпрыз для сваіх прыхільнікаў у выглядзе складанкі з 12 рэміксаў. На ёй пераасэнсаваныя песні з дэбютнага паўнафарматнага альбома, што не так даўно быў прэзентаваны шырокаму слухачу.

Яшчэ падчас рэлізаў каляровых АР да Martin S. сталі звяртацца электронныя музыкі з прапановай зрабіць рэміксы. Гурту гэта было цікава, але музыкі вырашылі не спяшацца і для пачатку прадставіць сам альбом. Ужо пасля рэлізу паўнафаматніка стала зразумела, што прапаноў сабралася дастаткова, каб зрабіць нешта большае, чым проста асобныя рэміксы.

"Мы прапанавалі яшчэ некалькім DJ і электроншчыкам разабраць астатнія песні і паспрабаваць заміксаваць іх. Калі праца падыходзіла да завяршэння і мы ўжо чулі канцавыя варыянты, мы зразумелі, што атрымліваецца файна, что часам у музыкаў атрымалася не проста заміксаваць песні, але і зрабіць з іх самастойныя трэкі. А тут яшчэ як раз і 3 сакавіка (дзень народзінаў гурта) было на падыходзе. Вось так мы вырашылі прысвяціць гэты альбом рэміксаў першаму юбілею – году нашага існавання", – распавёў лідар Martin S. Уладзімір Боська.

Альбом змяшчае 10 рэміксаў на 10 альбомных песень, кожная песня заміксавана ў сваім накірунку электроннай музыкі.

"Цікава яшчэ атрымалася і тое, што ўсе песні зробленыя ў сваім асобным стылі. Ну вось нам, як людзям, што так падрабязна не разбіраюцца ва ўсіх хітраспляценнях электроншчыны, было вельмі цікава даведацца, чым адрозніваецца, напрыклад, глітч ад біг-біта, ці яшчэ чаго. Таму мы вырашылі зрабіць невялічкую аглядную экскурсія па альбому. У архіве вы знойдзеце не толькі рэміксы, але і інфармацыю пра музыкаў, што міксавалі песні, і караценькую інфармацыю пра стыль. Такім чынам вы зможаце дапоўніць свае веды яшчэ і ў гэтым, як гэта рабілі мы падчас працы над такім падарункам. І хоць на дзень народзінаў прынята атрымліваць падарункі, мы лічым, што іх можна і дарыць."

Спампаваць альбом рэміксаў, як і альбом-арыгінал можна на сайце гурта www.martin-s.org .

Тэкст: прэс-рэліз, Experty.by

Martin S.

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

так можно бесконечно альбомы

+1
0
-1

так можно бесконечно альбомы записывать.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net