Гурт Martin S. прэзентаваў у Інтэрнэце свой другі паўнафарматны альбом, запіс якога праспансавалі слухачы. На дыску 9 песень, частка з якіх папярэдне выходзіла ў выглядзе сінглаў. Канцэртная прэзентацыя адбудзецца 28 кастрычніка ў клубе Re:Public.
"Мы пачыналі тры гады таму на ўзьлёце эмоцыяў, але надыйшоў крызіс. Тады і прыйшла ідэя зьвярнуцца па падтрымку да слухачоў: запісаць альбом альбо спыніць існаваньне. Нам пашанцавала – слухач выбраў альбом", – распавядае пра перадгісторыю зьяўленьня альбому лідэр Martin S. Уладзімер Боська. Рэліз зьявіўся 5 кастрычніка на афіцыйным сайце гурту, а на наступны дзень прэзэнтаваны на канале парталу Tuzin.fm на Soundcloud.com.
Музыкі прапануюць лічыць гэты дыск іх першым канцэптуальным альбомам, хоць ён і другі ў дыскаграфіі: "Калі першы наш альбом быў больш падобны да зборніку выпадковых песень, то другі альбом – гэта цэльная гісторыя. Калі слухаць яго ў "нашым" парадку, то абавязкова можна прасачыць што адбываецца з галоўным героем гэтай гісторыі. Упэўненыя, што гэты альбом пра кожнага чалавека на зямлі, бо тыя эмоцыі, пра якія мы тут сьпяваем, адчуваў кожны з нас і ня раз".
Тэкст: Tuzin.fm
Комментарии
Этот альбом не понравился.
Этот альбом не понравился. Да, он цельный, хорошо записанный, но эта музыка больше для девочек старших классов, которые балдеют от разного рода мальчуковых групп.