Гурт Martin S. прэзентаваў у Інтэрнэце новы ЕР "Не забыць памылкі ніколі", які складаецца з трох песень. "Гэта цэльная гісторыя с суцэльным сюжэтам. Тут ёсць і завязка, і кульмінацыя, і развязка. Гэта, так бы мовіць, адзіны твор. Не дарма мы аб'ядналі ўсе тры песні ў адну", – тлумачыць лідар гурта Уладзімір Боська.
"Мы шукаем сябе, свой стыль, свой гук, – працягвае музыка. – Працуючы над рэлізам мы хацелі каб з аднаго боку слухач адчуў пэўную лёгкась, а з іншага боку, тая моц, што зыходзіць ад трэкаў, не давала б яму засяродзіцца на гэтай лёгкаці і прымушала пастукваць у такт. Здаецца ў нас гэта атрымалася. За што асобнае дзякуй хочацца сказаць Зміцеру Галадко і ягонай студыі Forz, дзе і праводзілася ўся праца над ЕР".
Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 3 сакавіка ў клубе "Піраты" (пр.Партызанскі 6а). На рахунку гурта таксама дэбютны альбом "Martin S." (2012), "Remix Album" (2013) і сінгл "Хуткія" з Ксеніяй Жук (Sonika, Navi).
Cпампаваць рэліз можна на афіцыйным сайце гурта www.martin-s.org.
Тэкст: прэс-рэліз, Experty.by
Комментарии
что-то они всё ищут новый
что-то они всё ищут новый звук, но не находят... посредственная музыка