О проекте

Martin S. дайшоў да альбома (+спампаваць)

 

Гурт Martin S. прадставіў у Інтэрнэце дэбютны аднайменны альбом, які змяшчае ўсе тры папярэдне выдадзеныя альбомныя часткі (AP), а таксама тры дадатковыя песні. Канцэртная прэзентацыя адбудзецца 6 снежня ў клубе Re:Public з вольным уваходам.

Аб сваіх намерах выдаць альбом па частках гурт заявіў яшчэ напачатку верасня, і ў хуткім часе пачаў гэты намер ажыццяўляць. За 2 месяцы свет пабачылі 3 рознакаляровыя часткі альбома: "Red AP", "Blue AP" і "Green AP". Выбар розных колераў быў апраўданы рознай атмасферай песень, што ўваходзілі ў гэтыя часткі. Альбом змяшчае 12 песень, гэта значыць, што да пералічаных частак дадаліся яшчэ 3 трэкі.

"Падыйшоў час падвесці, так бы мовіць, вынік нашай працы. Гэты альбом як бы рэзюмуе той перыяд, што застаўся за плячыма. Зразумела, што гурт не стаіць на месцы і мы ўжо працуем над новым матэрыялам. У якім кірунку пойдзем далей – будзе бачна пазней. Зараз бы хацелася паглядзець, як успрыме гэты альбом публіка. Што спадабаецца больш, што пакіне большы водгук", – кажа лідар гурта Уладзімір Боська.

Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 6 снежня ў клубе Re:Public. Гэта будзе вялікі сольны канцэрт з удзелам экперыментальнага тэатру "Галава-нага" і электроннага праекта Iver.

"Уваход будзе вольным, таму кожны жадаючы, нават той, хто пакуль сумняецца, можа прысці без якіх там ні было выдаткаў. Мы хочам зрабіць так, каб музыка нашая ўспрымалася не толькі на слых, але і візуальна. Таму настойліва раім прыйсці на гэты канцэрт усім і ўнесці апошні штрых у сваё прадстаўленне пра наш гурт і нашую музыку. Пры тым зусім не важна, спадабаўся вам альбом ці не, без гэтага штрыха, мне падаецца, нельга будзе сказаць, што ты чуў Martin S", – тлумачыць Уладзімір.

Альбом можна вольна спампаваць на сайце гурта www.martin-s.org. Акрамя таго на пачатку снежня ён будзе выдадзены на CD кампаніяй "Вігма".

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза

Martin S.

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

После неоднократного

+1
0
-1

После неоднократного прослушивания немного начинаю понимать эту музыку, но всё-равно, как-то не так. Вокал какой-то детский, от того наивный. Труды чувствуются, что хорошо.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net