О проекте

"Apple Tea" прэзентавалі новы альбом (+фота)

 

19 траўня ў к/з "Мінск" быў утрая ўдалы вечар – акрамя новай плыты "V" музыканты Apple Tea прэзентавалі тры абсалютна цудоўныя новыя кампазіцыі, назвы да якіх прыдумвалі гледачы.

П'есы з альбома "V" і аранжыроўкі да іх, па сутнасці былі напісаны даўно. І падчас іх выканання музыканты, натуральна, паказалі свой узровень. З новымі кампазіцыямі ўсё зусім па-іншаму: гэта глеба для эксперыментаў і знаходак.

"Сама прэзентацыя – ужо вялікая падзея для гурта". – распавядае клавішнік гурта Канстанцін Гарачы. – "Мы даўно ўжо нічога не прэзентавалі адразу на канцэрце, тым больш – у трайным экзэмпляры. Гэта нават хвалююча".

Канстанцін ГарачыПлыта "V"– сцвярджэнне нязменна высокага майстэрства музыкантаў. А тры новыя камапазіцыі, выкананыя на канцэрце, – знак таго, что новы альбом, да запісу якога музыканты прыступяць ужо летам, здзівіць новым гучаннем і нават фарматам.

Джаз у Apple Tea экспрэсіўны, гарачы, з запалам і рэхам смаку – як і якасная гарбата. Сола выступленні кожнага інструмента ў цікавых спляценнях класічных і фьюжн-кампазіцый. Як заўжды моцна, але па-іншаму загучаў Павел Аракелян – чалавек-спружынка, з разынкай і чорцікам унутры адначасова. Тая харызма, якая ліецца са сцэны падчас сола яго тэнар-саксафона, непадрыхтаванага чалавека проста збівае з ног. З сілай уздзеяння новай музыкі Apple Tea Павел Аракелян пагаджаецца і параўноўвае гэты эфект з ...боксам.

Павел Аракелян"Музыканты як баксёры: ідзе чэмпіянат свету і, натуральна, для непадрыхтаванага чалавека гэтыя ўдары могуць стаць смяротнымі. Але ж спартсмены спецыяльна трэніруюцца! Як і мы – мы таксама спецыяльна рыхтуемся і закаляемся, каб акуратна данесці да слухача сваю творчасць".

Было заўважна, што падчас выканання новых трэкаў музыканты былі вельмі засяроджанымі, як і усе мы, таму што новая праграма куды больш канцэптуальная і ідэйная, чым папярэднія праграмы Apple Tea.

"Мы ўсе настроіліся на агульную хвалю і галоўнае – на адну хвалю з залам. Гэта вельмі хвалююча, ведаеце?" – працягвае Павел Аракелян. – "Новыя п'есы вельмі незвычайныя і мне гэта асоба падабаецца".

Ігар ЛютыПерад тым, як распачаць сэт з новых камапзіцый, музыканты папрасілі ўсіх прысутных паўдзельнічаць у выбары назваў для гэтых п'ес. Дакладней – прыдумаць іх, улічваючы ўласныя асацыацыі пры праслухоўванні мелодый. Жадаючых было шмат! Нават вядомы музычны эксперт Зміцер Падбярэзскі далучыўся:

"Шчыра кажучы, я спадзяюся, што з маіх трох назваў хоць адна будзе прынята. Быў ужо такі досвед: я параіў назваць адну з п'ес новага альбома "Вечарынка ў Цэслера". І назва ўвайшла ў плытку! Што да новага гучання, музыканты ўсё больш і больш адыходзяць у складаную музыку, якая будзе ўспрымацца не тут, у Беларусі, на ўзроўні "Дажынак", а на ўзроўні еўрапейскіх фестываляў, куды людзі прыходзяць паслухаць якасную аўтарскую музыку".

Аляксандр Ліпніцкі і Міхаіл ФіліпеняВарыянты назваў да новых п'ес ад Змітра Падбярэзскага наступныя:
"Першую п'есу я назваў "Чаша цёплага віна", другая – "Толькі не пытайся, дзе я быў". Трэцяя – "П'яны конік".

На маю ж думку, для апошняй п'есы музыкантам будзе цяжэй за ўсё знайсці назву, бо яна вельмі падобна па стылю на любімы гурт Apple Tea – "Yellow Jackets".

Сын Ігара Варашкевіча, малады музыкант Ян, раіць і надалей выконваць новыя п'есы трылогіяй і даць ім назвы па акадэмічным меркам: па тэмпам, напрыклад.

Ігар Сацэвіч"Паколькі яны выканалі іх сёння як цыкл, я б параіў музыкантам назваць кампазіцыі, напрыклад, "Largo", "Аllegro" і "Moderato". Можа быць, гэта глупства, але я ўвогуле не чуў яшчэ, каб так называлі джазавыя творы. Думаю, што гэта можа быць арыгінальна".

Ігар Сацэвіч прызнаецца Еўрарадыё, што яму прасцей напісаць п'есу, чым прыдумаць ёй назву.

"Мы імкнемся шукаць вельмі цікавыя назвы для сваіх кампазіцый". – кажа Ігар. – "Каб яны не толькі перадавалі сутнасць п'есы, але і выбіваліся з агульнага шэрагу. Мы адказна да гэтага ставімся, таму гэта вельмі цяжка".

Да таго ж Ігар Сацэвіч распавёў, што напісаў новыя кампазіцыі адразу пасля запісу альбома "V":

"Таму столькі спантаннасці ў акампанеменце". – тлумачыць Ігар. – "Нават рызыкоўна было выконваць новыя творы, але на маю думку, усё атрымалася".

Бубнач Apple Tea Аляксандр Сапега прызнаецца, што каб знайсці сваю ігру і новае гучанне ў новых кампазіцыях, яму давялося шмат чаго пераслухаць:

Аляксандр Сапега"Вось зараз я іграў як Gary Novak у альбоме Chick Corea "Elektrik Band". Калі вы паслухаеце гэты альбом, зразумеце, што гэта вельмі падобна. Першы досвед заўжды спалучаны з нервамі, перажываннямі. Я нават яшчэ не усвядоміў, што адбылося. Але мне падаецца, што ўсё атрымалася. На канцэрце людзі згубілі адлік часу. Але насамрэч ён доўжыўся гадзіну дваццаць, як і было запланавана.Мне падаецца, што гэта паказчык. Значыцца, было нешта цікавае і слухач пражыў з намі гэты час шчасліва".

Пасля пяшчотнага лаціна і складаных рытмаў фьюжн-музыкі, у новых творах Apple Tea накіраваліся ў бок джаз-року. І ў новай плыце, праца над якой распачнецца летам, Apple Tea мараць дасягнуць іншага, больш жорсткага гучання.

На наступны дзень пасля мінскай прэзентацыі альбома, Apple Tea накіраваліся з канцэртамі ва Украіну. Там музыканты абяцаюць "абкатаць" новыя кампазіцыі і па вяртанні ў Мінск, адразу ж запісаць іх. З гэтага і пачнецца праца над новай плытай, распавядае Канстанцін Гарачы:

Фінальны паклон"Чым цудоўна новая праграма? Тым, што яна развіваецца ў часе. Праз год, ці нават пасля гэтых канцэртаў у Кіеве, яна будзе выглядаць зусім інакш. Для нас усіх – гэта крок наперад. Што тычыцца назваў да новых п'ес.. Звычайна з назвай песні звязана нейкая цікавая гісторыя ў жыцці калектыва. Я думаю, што ці яна проста яшчэ не адбылася, ці мы яе проста не заўважылі – яшчэ самі не прыйшлі ў сябе".

Што тычыцца маіх адчуванняў ад трох новых п'ес, я сама не ведаю, як музыканты не звар'яцелі падчас выканання гэтых кампазіцый. Асабіста я знаходзілася ў нейкай прастрацыі. Калі ўважліва слухаць, можна страціць розум, дакладна. Музыка Apple Tea для аматараў вытанчанага, але не стэрылізаванага джазу.

Я атрымала нешта большае, чым задавальненне.

Тэкст: Міра Шульц
Фота: Tarantino
"Еўрапейскае радыё для Беларусі"

Apple Tea

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net