Ідэя ўласнага праекта нарадзілася ў Алены Аракелян падчас працы са спявачкай Таццянай Алейнікавай і гуртом Tanin Jazz. Алена ўжо даўно піша для іх тэксты песень. У межах новай фармацыі Алена Аракелян таксама спявае, а з музыкай і "шумавымі эфектамі" ёй дапамагае брат – вядомы джазавы музыка Павел Аракелян.
Свае творы пачынаючая спявачка паказала брату – вядомаму джазаваму музыканту і саксафаністу "Крамбамбулі" Паўлу Аракеляну. Ён дапамог з музыкай і аранжыроўкамі. А пасля, падчас працы ў студыі, дадаў "адмысловыя шумавыя эфекты": плясканні па плячах і грудзях. Вось ён, сапраўдны "аракелянаўскі" каларыт!
Праект пад працоўнай назвай "Аракеляны" запісвае песні на англійскай мове, аздобленыя фартэпіяннымі аранжыроўкамі.
"Тэксты для будучых кампазіцый нават сняцца мне адразу на англійскай! – смяецца Алена Аракелян. – Большасць з іх – сумныя і блюзавыя, хаця ёсць і вясёлае, і саркастычнае. Увогуле, у маіх тэкстах шмат метафар і псіхалагічных адсылак у падсвядомае. Так ужо атрымалася, што пасля некаторых жыццёвых падзей застаецца песня".
У будучым да праекта далучацца і іншыя музыкі. А пакуль Аракеляны падумваюць над запісам альбома:
"Мы запісалі толькі тры кампазіцыі, але матэрыялу ў нас дастаткова, – распавядае "Еўрарадыё" Алена Аракелян. – Мне вельмі падабаецца, што ў нас з Пашам атрымліваецца пісаць кампазіцыі рознага характару. Напрыклад, госпел – гэта ўвогуле наша ўсё! Марым, каб атрымалася праспяваць адну з кампазіцый з сапраўдным госпел-хорам!"
Тэкст: "Еўрарадыё"
Комментарии
Вроде и должно было
Вроде и должно было понравиться, но нет: музыка весьма лёгкая и, на мой взгляд, неискренняя... и, как сказал организатор Джаз-коктебяля Дмитрий Киселёв о группе Apple Tea, посредственная