Третий студийный альбом, во время записи которого группа усилилась аранжировщиками/инструменталистами Иваном Борзенко (гитара) и Павлом Кудриным (клавишные) - экс-"Rosary".
Виталий Артист – голос, акустическая гитара
Иван Борзенко – гитары, баян, бэк-вокал
Павел Кудрин – клавишные, флейта, бэк-вокал
Денис Шуров – ударные
В записи также принимали участие:
Александр Мышкевич – бас-гитара (10)
Таня Кушнер – бэк-вокал
музыка – Виталий Артист, кроме: 2 – Сергей Баковец; 4,10 – Виталий Артист/Таня Кушнер
слова – Виталий Артист/Таня Кушнер, кроме: 2 – Сергей Баковец; 4 – Таня Кушнер; 7,9,11 – Виталий Артист
аранжировка – Павел Кудрин, Иван Борзенко, Виталий Артист
запись, сведение, мастериг – Виталий Артист
мнения экспертов
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 9,00
Нынешний рост популярности "Bez Bileta" был и предсказуемым, и неожиданным одновременно. С одной стороны, группа достаточно четко заявила о своем потенциале еще альбомом "Narisovana" (2004). С другой – мало кто ожидал на "Кино" столь заметного крена в мэйнстрим, который, впрочем, положительно восприняли далеко не все старые поклонники коллектива. Дополнительным "конфликтным" обстоятельством для них стала практически полная смена состава.
В музыкальном плане этот диск представляет собой даже не мэйнстримовый рок, а "слегка гитарную поп-музыку": в прозрачном звучании используются предельно мягкие гитары и мелодичные клавишные, частенько проскальзывают компьютерные ударные. Эксперимент рискованный, но он удался – диск звучит действительно интересно. Роковых по звучанию песни всего две: вдохновленная Coldplay "Неснами" и старый боевик "Место для тебя" (который, в новой, достаточно неуверенной версии, оказался самым слабым местом этого диска).
Вместе с тем, будет ошибочно сказать, что группа изменилась только на уровне звучания (за обновление которого, кстати, ответственны в первую очередь как раз новобранцы коллектива гитарист Иван Борзенко и клавишник Павел Кудрин). Достаточно четко прослеживается, что изменилась идеология самих песен, которые, как и раньше, в абсолютном большинстве написали лидер группы Виталик Артист и его муза Таня Кушнер.
Новые композиции сохранили характерную романтичность и меланхолический флёр, но стали более открытыми и позитивными. В каких-то моментах прежде возвышенно-интровертные авторы даже откровенно заигрывают с публикой: появились тенденциозные интернетные словечки ("аватары", "фрэнды и ленты"), а также подчеркнуто "простецкие" рифмы ("Я – ромашка, я – ромашка / Порвалась моя тельняшка"). С другой стороны, все это действительно звучит уместно.
В общем, здесь есть индивидуальность и заметные хиты, интересные аранжировки и (в отличие от "Narisovana") равноценность материала. Так что "Кино" – безусловно лучший альбом "Bez Bileta" и один из лучших дисков 2007 года.
Experty.by
Подберезский Дмитрий
оценка: 8,00
Рэдка калі са мной здараецца, што вельмі няпроста растлумачыць ня тое што іншым, але найперш самому сабе, чаму гэтак падабаецца той ці іншы альбом. "Кино" — менавіта той самы выпадак, калі адчуваеш, што праца зроблена годна, што ўсё для альбому выканана на цалкам прыстойным узроўні, што праца гэтая вартая вельмі высокіх ацэнак.
Адчуваеш гэта, аднак з цяжкасьцю, вялізнымі намаганьнямі спрабуеш пераўтварыць гэтыя адчуваньні ў словы, зьвязаныя паміж сабой хоць нейкім сэнсам, нейкаю лёгікай. І раптам — як азарэньне! — бачыш, што толькі што ты выказаў ледзь ня сутнасьць самае творчасьці найперш Віталя Артыста, а разам зь ім — іншых музыкаў групы.
Насамрэч, музыка "безбілетнікаў" часам крыху нелягічная, зь ня тое каб пакручаным — нязвыклым, не такім, прынамсі, як у большасьці, сэнсам. Яна вельмі своеасаблівая як на беларускі музычны грунт, які ўпэўнены ва ўласным сьветлым і ўраджайным заўтрашнім дні. Пры жаданьні, канешне ж, нехта знойдзе для "ББ" гучныя заходнія аналёгіі, аднак я асабіста вельмі не люблю прыцягваць доказы ўласнае праваты за вушы. Для мяне "ББ" — чыста беларуская зьява з барысаўскімі каранямі і з шырока, шчыра адкрытымі на ўвесь сьвет вачыма.
Сапраўды, паслухайце хоць бы "Песенку Артиста" — нешта накшталт адказу Віталя на магчымыя прэтэнзіі з боку асабліва раўнівых аматараў стылёвай чысьціні ды манэры выкананьня. Такое мог напісаць той чалавек, які жыве ва ўласным, створаным толькі ягонай фантазіяй сьвеце і які ні на імгненьне не спыніцца, каб падумаць, падобны ён на каго ці не. Яму гэта проста ў галаву ня прыйдзе! Яго гэта не хвалюе, таму ён і піша такія кранальна-наіўныя песенькі кшталту "Ромашки" ("Я — ромашка, порвалась моя тельняшка..."). І гэта ня сьцёб і тым больш не шансон з падваротні. Проста Віталіку здалося, што гэта важна для яго. А ці спадабаецца іншым — яго таксама не хвалюе.
Ведаеце, іншым — падабаецца! Як не пакідаюць абыякавымі песьні "Неснами", "Здравствуй, мой друг!", "Good Bye" зь нечаканым і да месца густоўным далучэньнем элемэнтаў рэпавай чытанкі. Не кажу ўжо пра песьню "Никогда не умирай" — сьветлую па сваёй сутнасьці, нягледзячы на назву. І пры гэтым для мяне асабіста — аніякага ўражаньня манатоннасьці, аднастайнасьці няма.
Незвычайны, "нетутэйшы" альбом. Прыемны па гучаньню. Чысты па настрою. Я нібыта ў дзяцінства на колькі там хвілінаў вярнуўся. Дзякуй...
Experty.by
Сергей Будкин
оценка: 5,00
Адна з самых яркіх беларускіх камандаў пачатку новага стагодзьдзя канчаткова пазбавілася фольк-рокавага налёту і паклала ў кут прымочку для электрагітары, каб запісаць ціхенькі поп-альбом.
Раней "Bez Bileta" прыцягвалі сваёй непрадказальнасьцю, але зьвязана гэта было хутчэй з пастаяннымі зьменамі ў складзе каманды. Сёньня "Bez Bileta" – гэта цалкам расейскамоўны поп-рок праект, стыль якога вызначае песьня з гэтага дыску пад назвай "Такія павольныя": альбом - цягучы, настрой – лірычны, песьні пранізаныя "трагічнымі" клявішнымі.
Зрэшты, не паўсюль пяецца пра дажджы, сны, мары і аватары. У "Песеньцы Артыста" Віталік іранізуе зь сябе: "за апошнія поўгады нефігова апапсеў, калі такую фігню запеў". Фігня – не фігня, але песьні гэтыя – на рэдкага аматара. Яны на першы погляд немудрагелістыя, але пры гэтым перапоўненыя вобразамі, які ня кожны здольны ўспрыняць. Вам, да прыкладу, падабаецца такая "мантра": "Я - ромашка, я - ромашка, порвалась моя тельняшка"?
У "Кіно" сумяшчаюцца два пачаткі Віталіка – абыякавага да ўсяго блазна і тонкага лірыка, які здольны напісаць сапраўдную пачуцьцёвую песьню ("Месца для цябе" якраз з такіх). Некаторыя творы сапраўды можа скарыстаць для музычнага аздабленьня якога студэнцкага сэрыялу. Ад астатніх беларускіх поп-рок праектаў "Bez Bileta" розьніць большая тэкставая заглыбленасьць – штампаў і агульшчыны ў іх значна меней. У літоўцаў – Мамантовас, у расейцаў – Барзоў, а ў нас няхай будзе – Віталік Артыст.
"Тузін гітоў", июнь 2007
Олег Климов
оценка: 5,00
Лет эдак 6 назад вели мы с лидером "Bez Bileta" Виталием Артистом светскую беседу о компромиссах. Допустимы ли они в творчестве музыканта, и если да, то в каком процентном соотношении и до каких границ отступать. Я склонялся к тому, что все в этом мире возможно, даже невозможное; Артист все больше слушал, но молчание его можно было оценивать известной строчкой "Алисы" "компромисс не для нас!".
Прошло 6 лет, и самая распиаренно-альтернативная группа страны, по словам ее фронтмена, стала более мэйнстримовой. Но стоит ли нам ожидать от нее подвигов сродни участи "J:морс", которые из того же, вроде бы, андерграунда взошли на Вершины отечественного поп-рока? Не уверен. Если у этих групп и есть что-то схожее, то оно в лирике (расплывчатой и безадресной) и музыке (порой чересчур однообразной). Но все перекрывает собой харизма. Если у лидера JМ Владимара Пугача она яркая, даже в чем-то сексуальная, то Виталий -- вещь в себе. И вот это "в себе" пока не дает команде массового слушателя.
Об альбоме. Может, я ни фига не рублю в мэйнстриме, но и предыдущие релизы "безбилетников" мало чем отличались по своей начинке от новинки. Та же холодность, по-утреннему романтично, эту тайну знаем только мы с тобой, отстраненность от внешнего мира. Стало меньше драйва? Да никогда особенно и в записи группа им не славилась. Форматнее? На мой нерадийно/нетелевизионный слух и до этого "Bez Bileta" были вполне форматны. Больше стало хитовости? Отнюдь: к главному хиту коллектива, самой идиотской песне белорусского рока "Мая краiна Беларусь!" добавилась знакомая по макси-синглу "Никогда не умирай". Что еще себе выбрать в MP3-плеер? "Мечтатели".
...Люблю я скрываться за мнениями старших товарищей, так они, прослушав альбом, заявили, что это даже не скучно, а нудно. Я с ними категорически не согласен: не нудно, а именно скучно! Хотя и стильно.
"Музыкальная газета", май 2007
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
BEZ BILETA "Кіно"
www.euroradio.fm
Вітаю ўсіх, хто неабыякавы да беларускай музыкі. Мяне завуць Маша Яр, і я прапаную Вам крыху паразважаць наконт дзвюх апошніх прац гурта “Без білета” – альбому “Кіно” і відэаанталогіі “Пра самае нясумнае на свеце”.
Калі бэсцяць альбом “Кіно” і называюць яго “папсовым”, хочацца радавацца і скакаць ад шчасця. Нарэшце ў Беларусі пачалі рабіць якасную папсу! Якасную - у сэнсе, гуку, мелодыкі, тэкстаў, гармоніі і аранжыровак. А яшчэ – у сэнсе выдатнага разумення ўдзельнікамі гурта таго, якой павінна быць музыка ў наш час. “Без Білета”- яскравы прыклад сучаснага гурта ў сапраўдным еўрапеўскім кантэксце.
Яны крочаць у нагу з часам і нават апярэджваюць гэты час. Яны здолелі захапіць масавага слухача, не страціўшы пры гэтым свайго празрыста-рамантычнага фірмовага гучання і бясспрэчнага музычнага густу. Празрыстасць музыкі “Без Білета”, дарэчы, крышталізуецца ў нешта глабальна-празрыстае, што мне, прынамсі, вельмі падабаецца. Вось, напрыклад, песня “Аватары” - добрае таму пацверджанне!
Калі браць пад увагу агульны настрой плыты, то можна заўважыць тут спалучэнне летуценнасці і нейкай эмацыйнай нацягнутасці, безвыходнасці і надзеі, як у песні “Здраствуй, мой друг”.
Метафарычнасць тэкстаў альбома дасягае вышынь!!А пад песню “Нас ужо двое” хочацца танчыць, неяк дзіўна рухацца ці махаць крыламі ў рытме самба. Нібы патрапіць у запаволена зняты кадр.
Апроч новых, у дыск увайшлі таксама песні, добра вядомыя па кліпах “Без білета”: лірычныя “Такія павольныя”, “Ніколі не памірай”, “Месца для цябе” і сцёбная “Песенька Артыста”.
І зноў жа, калі кажуць, што ў Беларусі не выпускаюць добрых кліпаў, кажуць няпраўду. У нас ёсць добрыя кліпы, таму што ёсць Мацвей Сабураў, Максім Сіры, Таня Кушнер, Віталік Артыст і гурт “Без Білета”. Кожны іх кліп - твор мастацтва, свет, дзе існуюць геніі, проста людзі і іхнія фрэнды, свет, дзе віруе жыццё…
Першы DVD гурта мае назву “Пра самае нясумнае на свеце” і ўяўляе сабою унікальную з’яву для так званага беларускага шоў-бізу. DVD складаюць 10 кліпаў “Без Білета” і клубны канцэрт “Кіназдымкі”, які адбыўся ў лістападзе мінулага году і быў зняты дзякуючы тэлеканалу СТВ.
Усім тым, хто не яшчэ не паспеў пазнаёміцца з вышэй узгаданай працай, і нават тым, каму не надта імпануе творчасць “безбілетнікаў”, раю ўсё-ткі паслухаць”Кіно” і паглядзець “пра самае нясумнае”… Таму што “Без Білета” - прыклад таго, як трэба працаваць і пры гэтым заставацца Сумленным.
BEZ BILETНАЕ КІНО
Святлана Уланоўская.
Проста слухаць гэтую музыку немагчыма – міжволі пачынаеш фланіраваць услед за аўтарскай думкай, якая вольна лунае “ад зямлі да неба”, то вядзе туды, “дзе нас няма”, то паветраным змеем пранізвае прастору “па той бок цішы”, etc. Напаўсон-напаўява, далёкае-блізкае, мара-рэчаіснасць, мінулае-будучае – межаў тут не існуе. Ёсць толькі рэальнасць творчай свядомасці, якая фіксуе пэўныя кропкі-стоп-кадры для ўсіх, хто далучыўся да гэтага музычнага кіна-падарожжа.
Для кінаманаў альбом прадстаўляе асаблівую асалоду. Тэксты песень выклікаюць “наплывы” кінаасацыяцый, сярод якіх узгадваюцца берталуччыеўскія “Танга ў Парыжы” і “Летуценнікі” (песня пад аднайменнай назвай адкрывае альбом), і метафізічны traveling Джоні Дэпа на каноэ праз люстэрка возера з культавага фільма Джармуша (кампазіцыя “Аватары”)…
Што ж да ўласна музычных уражанняў, то перш-наперш адзначу культуру работы з гукам, стрыманасць і прадуманасць аранжыровак, у якіх хапае адмысловых “фішак” і “прымочак”, але без празмернасцяў. Уменне прытрымлівацца “кропкі залатога сячэння” – адметная якасць Віталя Артыста і ягонай каманды. На дыску вы не пачуеце “забойных” рокавых сола. Саунд ненавязлівы, не напружвае слухача, і ў той жа час выразна рэпрэзентуе кожны з інструментаў і канцэнтруе ўвагу на вакале. Да таго ж, рэтра-інтанацыі ствараюць асаблівую атмасферу ў духу “старых добрых часоў”. І легендарны гурт “Кіно” прыгадаць тут будзе нялішне.
Па сваёй канцэптуальнай цэласнасці і арганічнасці альбом пераўзыходзіць усе папярэднія (“На неба”, 2001; “Намалёвана”, 2004; “Папраўка 22”, 2006). Скразныя вобразы-метафары дажджу, неба, палёту, падарожжа яднаюць кампазіцыі ў адзіны непарыўны ланцужок, ствараючы найтонкі экзістэнцыяльна-рамантычны падтэкст.
Напрыканцы хачу павіншаваць гурт і ўсіх мела-кіна-beZ bileta-манаў не толькі з выдатным вынікам “мегатворчага працэсу”, але і з новым “beZ biletным” 10-годдзем (як вядома, гурт з’явіўся на нашым музычна-альтэрнатыўным небасхіле у 1998).