Гурт "Людзі на балоце" прадставіў на партале Tuzin.fm свой дэбютны альбом, які прысьвечаны гісторыі антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі. Музыкі паспрабавалі паглядзець на падзеі з падручнікаў па гісторыі вачыма звычайнага чалавека, які жыў у тыя часы. Праца гарадзенцаў унікальная тым, што дагэтуль яшчэ ніхто зь беларускіх музыкаў не ствараў цэлай праграмы на дадзеную тэматыку.
"Людзі на балоце" – праект малады, не мае яшчэ і году. Але музыкі ў ім задзейнічаныя спрэс вядомыя і дасьведчаныя. Выходзіць па-сутнасьці такі гарадзенскі аналяг "Народнага альбому". У сваім дэбютным альбоме "Людзі" вырашылі засяродзіцца на падзеях амаль стогадовай даўніны. Усе восем трэкаў з дыску так ці інакш прысьвечаны гісторыі антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі. Іх аўтар і выканаўца Алесь Дзянісаў кажа, што ён імкнуўся не даваць ацэнак і пазьбягаў хоць якога ідэалягічнага налёту: "Я хацеў уявіць, якія б песьні мог сьпяваць звычайны чалавек, што жыў у тыя часы. Чым ён пераймаўся і што за турботы меў, якія б словы ён мог сказаць сваім нашчадкам. Вось пра гэта я думаў пры напісаньні твораў, што ўвайшлі ў дыск".
Хоць "Людзі на балоце" існуюць толькі з траўня 2011 году, яны пасьпелі ўжо даць некалькі дзесяткаў канцэртаў. Гарадзенскую каманду з ахвотай клічуць з выступамі, як у беларускія гарады, так і за мяжу. Сярод іншага, яны выступалі на польскім Halfway Festival у Беластоку і на "ПІКНІК.BY" у Шаблях, а 17 кастрычніка прадставяць свой альбом ужывую ў межах праекту "Жывы Тузін" у менскім Loft cafe. Алесь Дзянісаў абвесьціў ужо пра падрыхтоўку другога альбома зь лірычнымі песьнямі на вершы заходнебеларускіх паэтаў, якога можам чакаць налета.
Калекцыйны СD-варыянт гэтай працы можна набыць на канцэртах каманды.
Но похоже и правда интересный альбом... Спасибо Романову за наводку. Проскочил бы мимо - облога невзрачная, название серое, а пиарщикам белрока уже давно и активно не верится. Ибо либо просто тупые, либо лукавят и лгут.
Музыка простая, плохо записанная и плохо аранжированная, но со своим словом, со своей концепцией и даже немного трогает за душу, хотя сказать, что искренняя - не скажешь.
Комментарии
Типичнейший "русский рок" но
Типичнейший "русский рок" но на белорусском языке. Не так ли, господа эксперты? :)))))
Но похоже и правда интересный
Но похоже и правда интересный альбом... Спасибо Романову за наводку. Проскочил бы мимо - облога невзрачная, название серое, а пиарщикам белрока уже давно и активно не верится. Ибо либо просто тупые, либо лукавят и лгут.
напомнило
Монгол-Шуудан. Правда, монголы по анархии висели.
Музыка простая, плохо
Музыка простая, плохо записанная и плохо аранжированная, но со своим словом, со своей концепцией и даже немного трогает за душу, хотя сказать, что искренняя - не скажешь.