Паводле слоў лідаркі этна-каманды Насты Хмель, цяперашні "Джамбібум" выглядае досыць незвычайна і крочыць у нагу з часам. Першы канцэрт адноўленага гурта адбудзецца 16 жніўня ў сталічным "Графіці".
Наста Хмель: "Джамбібум" зараз выглядае вельмі эксперыментальна, таму што тое, што было апошнім часам, у нас зноў не збіраецца. Усе ўдзельнікі апошняга складу абралі розныя шляхі. Мы свае старыя хіты зробім у электронным гучанні са скрэтчамі і з этна-біт-боксам, якім зараз наш Груша пачаў займацца сольна. Так што ў нас змяняецца, усё перарабляецца згодна з патрабаваннямі часу – не стаіць на месцы".
Праўда, вяртанне "Джамбібуму" будзе адрознівацца ад вяртання, напрыклад, Gods Tower. Яго лёс, хутчэй, будзе нагадваць лёс Kriwi. Падобна Вераніцы Кругловай, Наста Хмель таксама з’ехала жыць за мяжу – на поўдзень Францыі, у гарадок, дзе ёсць вадаспад, дзе ціха, цёпла, свабодна і дзе паўсюль можна граць музыку. У Беларусі Наста плануе бываць наездамі – і падчас іх даваць канцэрты з "Джамбібумам". Дарэчы, у гэты прыезд музыкі гурт зайграе таксама на фэсце "Камяніца", які пройдзе напачатку верасня ў Музеі народнай архітэктуры і быту ў Азярцы, што ля Мінску.
Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: Another.by
Комментарии
Черт! А я и не заметил, что
Черт! А я и не заметил, что они уходили!