О проекте

Гурт Litvintroll выпусціў альбом "Czornaja Panna"

 

15 красавіка адбыўся афіцыйны рэліз новага альбома гурта Litvintroll "Czornaja Panna". Альбом выдадзены расійскім лэйблам Sound Age production і даступны для замовы на сайце выдаўца.

Альбом "Czornaja Panna" складаецца з 8 трэкаў, якія не падобныя адзін да другога. Галоўнай тэмай дыску выступае Смерць, што нядзіўна: літаральна за пару дзён да сканчэння працы над "Czornaja Panna" у Гомелі на канцэрте загінуў басіст гурта – Алег Клімчанка. Гэты альбом прысвечаны яго памяці.

У Беларусь дыск прыбудзе ўжо на гэтым тыдні. Яго можна замовіць у суполцы гурта Вконтакте ці па электроннай пошце band@litvintroll.com. Папярэдні кошт – 45 000 рублёў. Гэтак жа з’явіўся новы мерч гурта – 2 віды кашуляк. Кожны даступны ў 2 каляровых выкананнях: чорныя з жоўтым прынтам і цёмна-шэрыя са светла-шэрым.

Тэкст: Вячаслаў Радзіонаў, Ultra-Music


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Приятный такой

+1
0
-1

Приятный такой фолк-метольчик. Давно не было

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net