Внештатный эксперт Илья Малиновский о дебютном альбоме группы Navi: "Калі б наша эстрада была такой жа па шчырасці, энергетыцы ды нават якасці, як Navi; каб тэксты песень беларускіх поп-выканаўцаў пісаліся няхай і за грошы, але так жа ад душы, з разуменнем і верай у апісаныя эмоцыі, то я б з задавальненнем слухаў беларускую папсу, нават, у машыне".
Дэбютны альбом "Лови" зусім яшчэ маладога гурта Navi – хіба не самы чаканы рэліз пачатку 2014 года. Так здараецца, але ў выніку ён жа стаў і самым галоўным расчараваннем. Трэкі, якія выходзілі ў якасці сінглаў-папярэднікаў, засталіся асноўнымі хітамі дыска. Менавіта дзякуючы ім дуэт Арцёма Лук’яненкі ды Ксеніі Жук успрымаўся як беларускі варыянт спалучэння Сяргея Бабкіна, першых запісаў Bumbox і лірычных песень 5’nizza.
Нават, калі б усе трэкі дэбютніка былі вытрыманыя ў стылістыцы "Абдымі" ды "Не засынай", то было б значна лепш, чым ёсць! Тым больш, музыкі не раз прызнаваліся ў захапленні творчасцю Бабкіна. Але, па-першае, большасць трэкаў "Лови" – хоць і нязвыкла якасная, але ― стоадсоткавая эстрадная музыка. Па-другое, у некаторых трэках здараюцца настолькі нечаканыя аранжыроўкі са штучнымі электроннымі сэмпламі ды бітамі, што робіцца крыўдна. Асабліва "кранае", што менавіта такое гучанне ў песні з гаваркім тытулам "Наш мотив", якая, мяркуючы па словах прыпева, дала назву альбому.
Тым не менш, "Лови" – адзін з лепшых рэлізаў апошніх гадоў на беларускай поп-сцэне. Калі б наша эстрада была такой жа па шчырасці, энергетыцы ды нават якасці, як Navi; каб тэксты песень беларускіх поп-выканаўцаў пісаліся няхай і за грошы, але так жа ад душы, з разуменнем і верай у апісаныя эмоцыі, то я б з задавальненнем слухаў беларускую папсу, нават, у машыне.
Чацвёрты нумар – адзіная сапраўды жвавая і вясёлая кампазіцыя "Лови". Але яна нагадвае прыкладна 70% песень-канкурсантаў Нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне". Можа, і сапраўды варта было б прытрымаць "Фа-Фа-Фа" да наступнага міжнароднага музычнага форуму!? Бо магчымасць удзелу была б вельмі рэальнай.
Калі дуэт нарэшце пераўтворыцца ў, напрыклад, квартэт з бас-гітарай ды барабанамі, то абсалютна дакладна ён здолее стрэліць яшчэ раз і на больш шырокую аўдыторыю. Тым больш, размовы пра нешта падобнае вяліся яшчэ падчас падрыхтоўкі "Лови". І нават у дзень прэзентацыі альбома Арцём Лук’яненка абяцаў заўважныя змены ўжо на наступным рэлізе.
"Наступны матэрыял будзе больш жывым і дарослым. Там будуць думкі не толькі пра каханне, але і пра імкненне наперад у жыцці. І ў плане гучання будзе больш драйву, чым акустычнай гітары".
Будзем чакаць! А пакуль аддадзім 6 балаў за круты падбор песень для сінглаў-папярэднікаў!
Оценка: 6 из 10
Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София, Республика Болгария (так случайно получилось!). С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями.
Комментарии
Уважаемый Админ!
В инфо-блоке об авторе рецензии вкралась ошибка... там говорится о ...другом человеке.
Виноват.
Виноват. Исправил. Спасибо за бдительность!