О проекте

N.R.M. перапоўніў "Рэактар" (+фота)

 

N.R.M., які болей за год не ладзіў у Менску сольных клюбных выступаў, учора парадаваў прыхільнікаў вялікім канцэртам у "Рэактары". Распачаў выступ гурт у вобразе "Мроі" з праграмай, якую ўпершыню можна было пачуць летась на дваццатым "Басовішчы". Другая частка складалася з трэкаў розных альбомаў N.R.M., а таксама ўключала канцэртную прэзэнтацыю новай дзёрзкай песьні "Палітыка-паралітыка".

Амаль кожны сольны выступ беларускіх гуртоў у "Рэактары" называюць вялікім. Аднак сапраўды вялікія канцэрты ў гэтым клюбе паводле дзіўнай традыцыі вымяраюцца перапоўненасьцю гардэробу. Ведаючы гэту асаблівасьць "Рэактару", многія наведнікі імкнуліся прыехаць на канцэрт заранёў.

Тыя ж, хто прыпазьніўся, у выніку насілі верхнюю вопратку з сабой альбо тулілі яе ўздоўж сьценаў. Такую колькасьць слухачоў, якая прыйшла на N.R.M., Рэактар бачыць рэдка.

Папярэдні клюбны канцэрт у Менску N.R.M. ладзіў яшчэ ў лістападзе 2008 году, але выступ у "Рэактары" зусім не нагадваў рэінкарнацыю дыназаўраў року. Гурт у цудоўнай форме і як заўжды на хвалі часу.

"Да болю ты гэтую любіш зямлю і ціха скуголіш: "Што я тут раблю?"" — сьпявае Лявон у новай песьні "Палітыка-паралітыка".

Аднак з гэтым скептычным настроем, які пануе ў сацыяльных сетках апошнія пару гадоў, поўная заля прыхільнікаў N.R.M. аніяк не хацела пагаджацца.

"Чаканьне дастала!" або можа ўсё ж "Сюрпрызаў ня будзе"? — запытаўся Лявон прыпыніўшы сьпеў "Тры Чарапахі". — "Чаканьне дастала!" — крыху няўпэўнена зараўла большасьць.

Хтосьці з прыхільнікаў у часе канцэрту разгарнуў уніз з другога паверху беларускі нацыянальны сьцяг. Ён так і вісеў увесь канцэрт, пэрыядычна трапляючы ў сьвятло ліхтароў.

Амаль дзьвюхгадзінны канцэрт падаўся вельмі кароткім і, нягледзячы на традыцыйны рытуал выхаду "на біс", скончыўся раптоўна для разагрэтай залі. Працяг быў ужо ў вялікай чарзе на выхадзе зь клюбу, дзе натоўп сьпяваў N.R.M.-аўскія гіты хорам.

Фотарэпартаж цалкам.

Тэкст: Vojur
Фота: Юра Сідун
Generation.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net