О проекте

Праект "У нескладовае" і галерэя "Ў" прапіяраць адно аднаго (+фота/+відэа)

 

Амаль 2 гады таму беларускі шоў-біз ускалыхнула навіна пра сыход з гурта "J:Морс" яго лідэр-гітарыста, аўтара часткі песень і аднаго з заснавальнікаў, Рамана Арлова. Амаль 2 гады Раман Арлоў разважаў над сваімі далейшымі крокамі, у выніку чаго адважыўся на новы праект, які атрымаў назву "У нескладовае". Разам з сябрам і гітарыстам Вадзімам Марголіным, які зараз жыве і працуе ў Маскве, была прыдумана канцэпцыя новага праекту: папулярызацыя добрай беларускай музыкі на прасторах Расіі.

Праект "У нескладовае" можна назваць першым беларускім супергуртом, у які ўваходзяць выключна зоркі беларускай музыкі - Аляксандр Памідораў, Алег Хаменка, Віктар Рудэнка, Ганна Хітрык, Канстанцін Гарачы, Юля Глушыцкая і іншыя. Самі ідэолагі "У нескладовага" лічаць праект беларуска-рускім, бо частка яго ўдзельнікаў жыве ў Маскве. Да таго ж, праект пераследуе высакародныя мэты. Пра мэты, крокі і навіны "У нескладовага"распавядаюць Раман Арлоў і Вадзім Марголін.

Вадзім Марголін: Чаму мы маскоўскі гурт? Таму што адзін з нашых слушных накірункаў – гэта папулярызацыя беларускай мовы ў Маскве. Што мы бачым там? Вельмі папулярныя ўкраінскія гурты, пачынаючы ад Esthetic Education, а беларускіх музыкаў, на жаль, апроч "Песняроў" ды "Сяброў", не ведаюць. "Ляпісы" рэдка спяваць па-беларуску ў Маскве, Лявона Вольскага там не назіралі з 1985 года. Гурты кшталту Osimira ці Vicious Crusade бываюць там з канцэртамі, але гэта клубны рух, які не выходзіць на прасторы FM. І вось мы вельмі хочам, каб праект "У нескладовае" быў не проста фарматным, а каб слухачы па іншы бок мяжы адчулі таксама, як мілагучна гучыць беларуская мова ў добра напісанай песні.

Гісторыя "У нескладовага" налічвае пакуль 2 выступы. Прэзентаваны праект быў у Маскве 2 лютага падчас святкавання агульнага дня народзінаў Арлова і Марголіна (сябры з’явіліся на свет 31 студзеня ў адзін год). Сярод гасцей невялікага маскоўскага клуба і "сямейнага", камернага канцэрта была заўважана нават знакамітая "Каця Пушкарова" – актрыса Нэлі Ўварава!

Раман Арлоў: Я, напрыклад, лічу, што вельмі крута, што ўпершыню песню "У нескладовае" на беларускай мове мы праспявалі ў Маскве, у тым ліку і для Нэлі Ўваравай. Гэта прыкольна.

Свой першы выступ хлопцы называюць авантурай.

Вадзім Марголін: У нас не было рэпетыцый… Гэта была абсалютная авантура. Аднак усё было добра. Было прыемна адчуць рэакцыю з боку замежных гасцей, што прыйшлі на канцэрт. Відавочна, што ім вельмі падабалася мова, бо яна была не падобная на рускую, падабаліся аранжыроўкі, якія адрозніваліся ад таго, што робіцца ў Расіі. Беларусь жа заўсёды была бліжэйшай да Захаду, таму беларускія гурты заўсёды арыентаваліся на заходнюю музыку.

23 красавіка падчас прэзентацыі саўндтрэку да фільма "Дастыш фантастыш" адбыўся першы "беларускі" выхад "У нескладовага" на сцэну мінскага "Рэактара". Шмат хто з прысутных чакаў з’яўлення нечага новага ад Арлова. Сам Раман застаўся задаволены прэм’ерай.

Раман Арлоў: Вядома, я адчуваю станоўчыя пачуцці чалавека, які пражыў дзесьці на выспе 2 гады, гадаваў авечак, а сам створаны крыху для іншага. Я апынуўся на сцэне з адносна добрым гукам, з адносна вялікай аўдыторыяй, дзе ніхто не ведаў аніводнай ноты. Тым не менш, мне падаецца, што ўсё атрымліваецца.

Ідэолагі "У нескладовага" актыўна распрацоўваюць крокі папулярызацыі праекту: раскрутка песень, кліп, канцэрты…

Раман Арлоў: Наступны крок праекту "У нескладовае" напэўна будзе звязаны з аднайменнай песняй. Нагадаю, што грамадска-культурніцкая кампанія "Будзьма" падтрымлівае нас у кантэксце менавіта гэтай песні, і мы абмяркоўваем здымкі кліпа, якія могуць прайсці ў Маскве напрыканцы траўня - пачатку чэрвеня.

Таксама хачу адзначыць, што ў нас цяпер ёсць сталы медыйны партнёр – беларускі інтэрнэт-партал "Tut.by", з якім мы дамовіліся цягам бліжэйшых месяцаў рэгулярна выкладаць песні "У нескладовага". Яшчэ мы вядзем перамовы аб арганізацыі канцэрта ў Маскве 5 чэрвеня. Я спадзяюся, што наступнае з’яўленне праекту будзе менавіта там.

А яшчэ днямі заснавальнікі праекту "У нескладовае" Раман Арлоў і Вадзім Марголін сустрэліся з гаспадаром галерэі сучаснага мастацтва "Ў" Аляксандрам Васілевічам. Паводле Рамана, вынікам размовы стала дамова наконт сумеснага піяру творчых адзінак.

Раман Арлоў: "Мы дамовіліся, што ні яны, ні мы не будзем адмаўляцца ад узятай назвы і паступова будзем выходзіць на ка-брэндзінг, ка-піяр. Прынамсі, яны прапанавалі нам удзельнічаць у прэзентацыі галерэі сучаснага мастацтва "Ў" на фэсце Be2gether у чэрвені ў Літве на памежнай тэрыторыі. Мы ў сваю чаргу прапанавалі 5 чэрвеня на нашым канцэрце ў Маскве таксама прэзентаваць галерэю "Ў".

Нагадаем, што 5 красавіка міністры культуры Беларусі і Расіі аб’явілі Год беларускай культуры на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Заснавальнікі праекту "У нескладовае" бачаць у гэтым факце заклік да актыўнай дзейнасці. Тым больш, што філасофія праекту супадае з пастаўленай дзяржавамі-суседзямі задачай.

Тэкст: Маша Лагодзіч
Фота: Tarantino
"Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

А мне, в отличии от Маши, не

+1
0
-1

А мне, в отличии от Маши, не понравилось. Все музыканты класс! А музыки нет. Виктор стал петь намного лучше - это он молодец, но не помогло. Один куплет где пела Хитрик был неплох. А когда пели вдвоем - плохо. Аню слышно не было. Толи настроен звук был криво (криво в любом случае), то ли у Вити просто мощнее голос и за партнершей он не следил (не слышал). Где-то музыка их вообще забивала. Аня и Витя против Диких гитар. Галя - красавица. Виолончель могла не выносить на сцену - слышно ее не было, но красиво. Орлов где-то харизму потерял. Растратил наверное пока прикидывался конферансье. Горячий во попсе. В общем ожидал чего-то, но это как-то чего-то не то. Из пяти коллективов на даститише - самый не самый.
Но удачи им.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net