Гурт "Р.С.П." плануе запісаць максі-сінгл новых, але ўжо вядомых прыхільнікам песень. На дыск трапяць шэсць кампазіцый, якія раней не выдаваліся, але пастаянна выконваліся на канцэртах. Дыск яшчэ не запісаны, але дата прэзентацыі ўжо ёсць.
"Венесуэла", "No comment", "Партовая бл*дзь", "Рок-н-рольшчык", "Калі я п'яны, я культавы" і шостая, – узгадвае песні максі-сінгла гітарыст ды лідар гурта Дзяніс Тарасенка. – 17 студзеня мы сядаем запісваць у студыю. Паспрабуем зафігачыць усё за суткі, адразу нажыва. Потым выкладзем усё ў інтэрнэт і зробім некалькі, так бы мовіць, падарункавых дыскаў, але вельмі абмежаваным накладам. То бок нікуды ў продаж ён паступаць не будзе".
Прэзентаваць максі-сінгл, які пакуль не мае назвы, музыкі плануюць 24 лютага вялікім сольным канцэртам у клубе Re:Public.
Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"