Известный телережиссер и клипмейкер Анатолий Вечер о новом альбоме группы "Разбітае Сэрца Пацана": "Выкарыстанне трасянкі ва ўсіх без выключэння трэках слухаецца не як канцэпцыя, а як навязлівая аднабаковасць. Увогуле, тэма трасянкі распачатая "Ляпісамі" і даволі удала падхопленая "Крамбабуляй" у творчасці дадзенай каманы слухаецца, прынамсі, не вельмі свежай".
Калі проста выказаць першае ўражанне, пры-кольная і пры-панкаваная каманда, вартая хвілін пятнаццаці ў зборнай клубнай тусні, а калі пад півасік дык і трыццаці… Пачуўшы каманду ўпершыню некалькі гадоў таму, адчуўшы тады мажлівасць перспектывы, чакаў новую плытку з цікавасцю, аднак развіцця не атрымалася. На мой погляд, усё тое ж самае, бадай толькі не самая кепская праца айчыннай "гукалегенды" Андрэя Жукава…Тут, праўда, удакладню – гэта той самы выпадак, калі каманду лепей бачыць, чым слухаць. Ведаю, што многім падабаецца брудна-калгаснае шоў з нядзіўнымі дзеўкамі на сцэне.
Адзінае, што на мой погляд, арганічна спалучаецца – назоў калектыву і змест трэкаў. Але падаецца, што акрамя сэрцаў, разбітымі сталіся і некалькі іншых унутраных ды вонкавых органаў. Цікавае выкарыстанне так званых гарлавых спеваў у "Пакуты якутаў" ды яшчэ асацыяцыя, звязаная з творчасцю паўночных народаў – што бачу пра тое спяваю. Убачыў якут у геолага айфон – трэба яго занатаваць у песні, бо заўтра можна і не узгадаць, што гэта такое. На пытанне, што цікавага такога ў музыцы "Р.С.П.", музыкі самі адказваюць трэкам "Walli-e" (дарэчы я ўвогуле праціўнік выкарыстання ненарматыўнай лексікі за выключэннем тых выпадкаў, калі гэта зроблена прыгожа і калі замена мату літаратурнымі абаротамі псуе твор).
Выкарыстанне трасянкі ва ўсіх без выключэння трэках слухаецца не як канцэпцыя, а як навязлівая аднабаковасць. Увогуле, тэма трасянкі распачатая "Ляпісамі" і даволі ўдала падхопленая "Крамбабуляй" у творчасці дадзенай каманы слухаецца, прынамсі, не вельмі свежай. На мой погляд, такія рэчы трэба калі рабіць, то значна яскравей ці не рабіць увогуле, ды й зрэшты музычная цытата (Антонаў у трэку "Не налівай") не дарэчы слухаецца, а хутчэй як спроба выратаваць хібы ва ўласных аранжыровачных здольнасцях. Агульнае ўражанне ад альбому – цэласны, арганічны, роўны. Калі не будзешь слухаць такое – не атрымаеш асалоды ад рэальна існуючага жыцця.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов и ПОСЛУШАТЬ этот альбом вы можете здесь.
Об авторе:
Известный телережиссер, режиссер клипов, ведущий концертных и телевизионных программ. Родился 16.07.1962 в Минске. Окончил Минский институт культуры по специальности режиссура театрального самодеятельного коллектива (1989). В разных качествах (автор, ведущий, редактор, режиссер) работал в музыкальных программах "Акалада", "Музыкальная обойма", "Белорусский хит-парад", "Белорусская двадцатка", "Клип-обойма". Соавтор и режиссер программы "Продвижение" ("Лад"). Режиссер клипов многих белорусских исполнителей, включая: "Kriwi" ("За туманам", "Агу вясна"), "N.R.M." ("Паветраны шар", "Песні пра каханне", "Чыстая-светлая"), "Нейро Дюбель" ("Гагарин", "Охотник и сайгак", "Переехало комбайном", "Время распрощаться"), Алеся ("Птицы", "Не потеряй"), "Белорусские песняры" ("Только с тобой"), Сергей Ковалев ("Очень лень", "Командировочный роман"), "Александра и Константин" ("My Galileo" - конц. версия, "Пара дамоў") и др.