О проекте

Таццяна Беланогая выдала манументальны дыск (+песня)

 

Бардэса Тацяна Беланогая выдала новы альбом "Матылёк" на вершы Яўгеніі Янішчыц. Дыск змяшчае 28 песень у выкананні Таццяны, а таксама аўдыёзапісы 66 вершаў паэткі ў аўтарскім выкананні з залатой калекцыі Белтэлерадыёкампаніі.

Альбом "Матылёк" – плён шматгадовай працы Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць "палескай ластаўкай". Альбом, што пабачыў свет дзякуючы кампаніі "Будзьма беларусамі!", ужо ў продажы.

– Яўгенія Янішчыц выражала мае пачуцці, казала пра тое, што мне балела, яна была маім голасам, – распавядае Таццяна Беланогая. – Калі мне было 16 год, я выпадкова ўбачыла верш Янішчыц у газеце "Переходный возраст". Гэта быў "Жораў ты, а я – сініца", я адразу "пачула" яго і паклала на музыку. Потым я выпадкова ўбачыла зборнік Яўгеніі Янішчыц у кнігарні. Зборнік "Выбранае" стаў маім "песеннікам", бо у мяне нарадзілася больш за 50 песень на вершы Яўгеніі Янішчыц. У альбом усе не ўвайшлі, але я спадзюяся, яны ўвойдуць у альбом на вершы паэтаў. Для мяне паэзія Янішчыц вельмі мілагучная, я чую амаль кожны яе верш. Мо таму, што сама маю Палесскія карані.

Розныя па настроі і змесце, песні распавядаюць пра складаную і шырокую палітру пачуццяў простай музычнай мовай і дакладнымі паэтычнымі фармулёўкамі, ствараючы ва ўспрыманні ўважлівага слухача сапраўдны эфект "Матылька"

18 мая ў 21:00 Таццяна Беланогая раскажа пра новы альбом і праспявае ў жывым эфіры Радыё Сталіца http://radiostalica.by/ ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай "Крок да року". Далучайцеся да праслухоўвання!

Дыск можна набыць у інтэрнэт-краме Knihi.by, а таксама ў краме "Акадэмічная кніга", этнацэнтры "Рагна", кнігарні "ЛогвінаЎ" і краме "Беларуская Прастора".

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net