О проекте

Teleport "Maukliva" (+аўдыё)

 
6,75
август, 2015
Tuzin.fm

Дэбютны альбом мінскага арт-рокавага гурта, намінаванага на "Адкрыццё года" прэміі "Героі году 2015" ад Tuzin.fm.

інфа

TELEPORT

Максім Мацэвіч – гітара, сінты, вакал
Яўген Цярэнцьеў – гітара, вакал
Мікалай Пахомчык – бубны, перкусія
Віктар Гуц – бас-гітара

У запісе таксама прымалі ўдзел:

Flash – сола на лэп-стыл гітары (9)
Мікалай Рудзеня – барабаныя лупы (3)
Аляксандар Бабуз – бас-гітара (3)

музыка – Teleport
тэксты – Teleport, акрамя 7 – Richard Brautigan

запіс, звядзенне – Teleport на хатняй студыі
майстэрынг – Steve Kitch, Audiomaster.co.uk

дзе ўзяць

Набыць альбом на iTunes і GooglePlay.

Спампаваць альбом бясплатна на сайце Tuzin.fm.

Cацсеткі: Facebook, Vkontakte.




меркаванні штатных экспертаў*

Сяргей Будкін

адзнака: 8,00

...Музыкі моцна замарочыліся ідэяй запісаць такі альбом, якога яшчэ ніколі не было ў беларускай музыцы – сьмелы, экспэрымэнтальны, наватарскі. Ну, хто ж таго з маладых ня хоча, але могуць адзінкі. Звычайна, каб таго дасягнуць, не стае ўпартасьці, уменьня і шырыні мысьленьня. Teleport гэтую задачу з посьпехам адужаў. Фактычна, хлопцы займаюцца хутчэй ня музыкай, а жывапісам. Толькі што замест пэндзля ў іх інструмэнты, а замест фарбаў – рознага кшталту гукавыя эфэкты...

Гурт вольна карыстаецца дзьвюма мовамі – беларускай і ангельскай, якія гарманічна пераплятаюцца і суіснуюць на гэтым дзівосным альбоме. Трэк-ліст збудаваны такім чынам, што кожны трэк як бы выцякае з папярэдняга, хоць пры гэтым можа зусім не супадаць зь ім ні тэматычна, ні музычна. Цэмэнтуе і злучае іх сам настрой – тая самая непаўторная магічная атмасфэра, стварыць якую дарагога каштуе. Эфэкт такім чынам дасягаецца такі, што слухач проста распускаецца ў гэтым матэрыяле. І яму становіцца добра і спакойна – рэлакс, мэтыдацыя і ўсё такое.

Пры тым, што музыка Teleport можа ненапружна заходзіць фонам, іх кампазыцыі цікава расслухоўваць, моршчыць лоб, напружваць глузды ды знаходзіць другі, трэці слой, вычытваць цытаты і алюзіі. Асабліва паказальны тут трэк "Белы шум", у якім спалучылася мілая такая і наіўная ВІАшнасьць з сур’ёзнымі і суворымі арт-рок напрацоўкамі. Такі трэк маглі бы запісаць "Песьняры" у час баўленьня складанымі музычнымі формамі ў сярэдзіне 70-х. А інструмэнтал, аднайменны назьве гурта, яўна запісаны з прывітаньнем The Beatles ды іх "Sgt. Pepper’s".

Некаторыя трэкі яўна пісаліся пад натхненьнем ад творчасьці Роджэра Ўотэрса, Эмэрсана, Лайка ды Палмэра, The Beach Boys ды мала яшчэ каго. Што тут важна – музыкі не прыпадабняюцца да ўлюбёных узораў, а малююць свае карцінкі. Ад таго ў іх і выходзіць не бессэнсоўнае і бязьлітаснае лабство, а абсалютна ўнікальная творчая прапанова. Шкада хіба, што попыт на яе наўрад ці будзе вялікі тут і цяпер.

Полный текст на Budzma.org


Ягор Цывілька

адзнака: 7,00

Нетаропка і маўкліва, без прыцягнення асаблівай ўвагі да сваёй місіянерскай дзейнасці, гурт Teleport існуе з 2013 года. Рэдкія і нешматлюдныя канцэрты, жменька публікацый у інтэрнэце - усё быццам як у сярэдняга беларускага "індзі" гурта. Усё, акрамя самой творчасці, што ствараюць рабяты, - небанальнай, эстэтскай, даследчай па сутнасці.

"Maukliva" – гэта збор ангельска- і беларускамоўных трэкаў, рознанастроевых, шматслойных, складаных па структуры. Тут адчуваецца, што натхненне стваральнікі знаходзяць у арт- і псіхадэлік-року ды гаражным блюзе, хоць гэта не замінае чуць, напрыклад, у "Белым шуме" адгалоссе "Песняроў". Дзіўна, але беларускамоўная частка песень падалася нейкай эскізнай, недаробленай. Часам песні сканчаюцца, не паспеўшы толкам пачацца ("Лета"). Трэкі на "інглішы" падаюцца на гэтым фоне больш дадуманымі і меладычна завершанымі.

Галоўнай праблемай каманды з'яўляецца немагчымасць зацікавіць, засяродзіць увагу слухача на сваіх песнях. Пры ўсіх вартасцях і шматлікіх цікавостках трэкі аб'ядноўвае нейкая неабавязковасць, фонавасць, безэмацыйнасць гучання. Настрой усяго альбому атрымаўся прахалодна-аддаленым, і, пры адсутнасці эфектнай вонкавай часткі, Teleport так і застанецца клубным гуртом для нешматлікіх аматараў складанай рок-музыкі.

Experty.by


Аляксандр Чарнуха

адзнака: 6,00

На самом деле, делать грамотную реконструкцию, генерируя исключительно авторский материал – задача весь кропотливая и требующая выдающихся знаний выбранного промежутка времени. Не только умения четко воспроизводить гармонии и стилистические особенности, но и серьезную подкованность в технических моментах. Чтобы назвать белорусские примеры правильной реконструкции, разумеется, хватит пальцев одной руки. Это не то чтобы очень оригинальные коллективы, но, тем не менее, создают (или создавали) они правильную атмосферу и поэтому выглядят (или выглядели) как минимум не позорно.

Teleport – как раз пример грамотной реконструкции, за которой явно стоит кропотливая и упорная работа по изучению матчасти. Это богатый слушательский и исполнительский опыт, музыкальная эрудиция, достаточная для того, чтобы воспроизводить определенную эпоху, не интерпретируя ее на свой манер (в этом, пожалуй, главный минус альбома "Maukliva"). То есть мы слышим грамотный, хорошо проработанный материал, но при минимальных отступлениях от первоисточников. Вдобавок двуязычие альбома наглядно демонстрирует нам бездну между чисто механическим и неблагозвучным в контексте этого альбома английским и хорошим и отлично попадающим в атмосферу полноформатника белорусским.

Откровенно говоря, "Maukliva" – это хороший релиз для тех, кто копается в изобилующих подобным материалом завалах, вопрос лишь в том, что хорошие музыканты и неплохие, как видно, сочинители еще не набрались достаточно для свободной интерпретации опыта.

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 6,00

Дебютная работа группы Teleport вполне может прийтись по вкусу ценителям арт-рока и музыкальной психоделии. Как с приставкой "нео", так и без нее. Музыка коллектива звучит красиво и трепетно. Может, даже слишком: вместо задорного улета в астрал мы слышим именно ученическую старательность, а вместо здоровой наглости – робость. Поэтому все с большего остается в рамках протоптанных предшественниками дорог и тропинок. С поклоном Beach Boys и The Beatles, приветом Tame Impala и прочими воздушными поцелуйчиками.

Отдельно стоит поговорить о языках. С английским произношением у музыкантов неплохо (ну разве что "shake хЭЭЭндз" во второй песне режет ухо), но все же на этом языке Teleport звучат похоже на трибьют-группу со всеми этими дежурными текстами. На белорусском как-то все гармоничнее, поэтичнее и, главное, естественнее. В итоге на "Maukliva" мы имеем некую неплохую заявку, первый опыт. С мелодиями и текстурным звучанием. С несовершенным материалом и надеждой на светлое будущее. Такое же красивое, как некоторые песни из этого альбома. Меня, например, очень порадовала композиция "Белы шум".

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

арт-рок, рок
Teleport
7.875
Ваша оценка: Пусто Средняя: 7.9 (8 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

    
оценки пользователи
10 Kucher, Белочь Стрелочь, ptitza
9 KLINDUK
7 petia
6 Jamayk, Andrejs
5 Roman Zherebtsov 1

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Давно ждал такого альбома в

+1
+2
-1

Давно ждал такого альбома в Беларуси. В самую точку ! Спасибо, хлопцы . Удачи Вам !

 

На удивление, понравилось.

+1
+1
-1

На удивление, понравилось. Удачи.

 

Отличный альбом!

+1
0
-1

Отличный альбом! Отличная аура. Альбом-антология - от Yes до Tame Impala, от Ника Дрейка до Песняров. Песни на белорусском очевидно гораздо более мощно и естественно звучат.
Успехов, ребята!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net