О проекте

The Toobes прэзентавалі новы кліп: ваў! А Green Pepper - альбом: бом... (+фота/+відэа)

 

Справа была такая: маладыя, амбіцыйныя і малавядомыя "Зялёныя перцы" (Green Pepper) запісалі альбом і замахнуліся прэзентаваць яго адразу ў "Рэактары". А паколькі "пэперы" сапраўды зялёныя, то на разагрэў да сябе яны запрасілі гурт ужо "з яйцамі", на які ў любым выпадку прыйдуць людзі – The Toobes. Разлік відавочны, праўда?

Нягледзячы на тое, што сэт "тубсаў" спазніўся на гадзіну, а іх выступ некаму падаўся рэпетыцыяй, фэны, якіх Еўрарадыё лавіла ля выхаду падчас выступу Green Pepper, былі ў захапленні.

Дзяўчынкі: "Мы прыйшлі на "тубсаў"! Канцэрт вельмі спадабаўся. Гэты слэм увогуле забірае і выбрацца адтуль немагчыма!"

Ад The Toobes заўсёды можна нечага чакаць. Гэтым разам яны прэзентавалі круты, зроблены з добрым густам і на высокім узроўні кліп пад назвай "Follow Me (30000 kilometers)", які не мог быць не ацэнены фэнамі.

Дзяўчынкі: "Кліп спадабаўся больш, чым усе папярэднія. У кантэксце беларускіх кліпаў ён выдзяляецца, вядома. Пакідае самыя лепшыя ўражанні. Адчуваецца стыль".

Паводле публікі, толькі музыка "тубсаў" пасуе такому відэа!

Хлопцы: "Крута! Клёва! Класна! Шыкоўна! Відэа дастаткова цікавае. Калі б гэта відэа было пад іншую музыку, яно б было не такім!"

Многіх наведвальніках відэа "тубсаў" накіравала на думку, што не ўсё ў нас так дрэнна.
Наведвальнікі: "Кліп цудоўны. Я б сказаў, што нібыта хлопцы не з Мінску, а з якой-небудзь "здораўскай" Еўропы, пра якую мы марым ужо даўно. Ён магічны, ён прымушае задумацца пра тое, як жа можа ў нас усё быць. Як у Еўропе. У нас яшчэ не зусім правал. Усё крута!"

У дадатак да кліпа "тубсы" падрыхтавалі эксклюзіўны максі-сінгл, у які ўвайшлі розныя варыянты песні "Follow Me". Сюрпрызы сюрпрызамі, але сэт The Toobes, якія ўсё роўна выглядаюць іншапланецянамі нашай беларускай музычнай прасторы, пацвердзіў меркаванне, што хлопцам трэба, па-першае, тэрмінова шукаць нейкую дадатковую, ужо дарослую фішку, і, па-другое, выдаваць альбом, які б гэтую фішку паказаў.

Публіка: "Мы прыйшлі адцягнуцца пад рок-н-рол, таму што ён жывы! І хлопцы прымушюць нас гэта зразумець. Сёння рок-н-рол жывы як у асобе "Тубсаў", так і "Пэпераў".

"Тубсы" таксама заклікалі са сцэны людзей слухаць рок-н-рол, бо ў яго ёсць душа, а вось Green Pepper спрабавалі прадэманстраваць прысутным, як добра валодаюць інструментамі музыканты, і як чыста ўмее спяваць вакаліст.

Справа ў тым, што музыканты Green Pepper усе маюць выдатную музычную адукацыю, якую дае наша Акадэмія музыкі і каледж пры ёй. Тым не менш, музычная адукацыя часам замінае музыкам ствараць магію, якая неабходна для прасоўвання твора ў масы.

Вось менавіта тут маладыя музыкі і спатыкнуліся: добра выкананая сумесь нікому зараз не патрэбных арт-року, хард-року і т.п. падаецца безгустоўнай, а "Рэактар", модныя фрызуры, паводзіны на сцэне наваяўленых зорак, якія, вядома, збіраюцца ў Лондан, звычайнымі пантамі, што не маюць пад сабою глебы. Хлопцы, спытайце ў вашага "разагрэву", што рабіць, каб магічна рок-н-роліць. Яны ведаюць…

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еврорадио"
Фота: Яўген Ерчак, "Еврорадио"

Green Pepper, The Toobes

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

наконец-то я вижу наш местный

+1
0
-1

наконец-то я вижу наш местный клип, в котором видеоряд элементарно без всяких ненужных "закидонов" четко ложится на музыку!

может быть, в клипе и нет каких-то новых идей, ну и черт с ними... главное - видео- и аудиоряд помогают друг другу, а не находятся в каких-то параллельных вселенных, как это чаще всего бывает.

зато сами "тубсы" со своими песнями действительно чем дальше тем больше производят впечатление людей из "неотсюда". как-то странно называть это "белорусской музыкой". а может быть и не надо? может нам больше всего щас и нужна просто такая НОРМАЛЬНАЯ музыка??

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net