О проекте

У Мінску прайшла прэзентацыя альбома "Том І" гурта S°unduk (+фота)

 

У пятніцу ўвечары ў раёне 6-й клінічнай бальніцы ў Мінску можна было сустрэць дзясяткі маладых людзей, якія пыталіся ў мінакоў: "Дзе тут ДК глухіх?". Культавае калісьці месца цяпер падзабытае, канцэрты тут праходзяць вельмі рэдка. Менавіта сюды перанёс прэзентацыю свайго дэбютнага альбома "Том першы" гурт S°unduk. Запланаваны на 31 траўня канцэрт не адбыўся, бо бас-гітарыста каманды Паўла Чымбаевіча забралі ў бальніцу.

Тых, хто знайшоў урэшце ДК, на ўваходзе чакала маленькая прыемнасць – фірмовая паштовачка гурта з выявай "Танцующего коня". Частка публікі вельмі здзівілася, калі на сцэну пачалі выходзіць музыкі. Першым сваю пазіцыю заняў гітарыст. Але тое быў не Клім Лук’яненка, а ўдзельнік "Крамбамбулі" і "J:Морс" Павел Трацяк, які вымушаны быў вывучыць рэпертуар гурта за лічаныя дні. Потым выйшла віяланчэлістка Юля Глушыцкая, жывы-здаровы Павел Чымбаевіч, бубнач Андрэй Сапоненка і Ганна Хітрык ды павіталіся кампазіцыяй пра "удивительный сундук", у якім "сокровища живут".

"Пасля гэтай песенькі хочацца закрычаць "Еее!", але не ад таго, што мы крутыя, а таму што разнявольвае", – заявіла Ганна і пачала пераконваць залу ў тым, што канцэрт адбываецца зусім не 10 чэрвеня, а 31 траўня. "Мы хочам сыграць менавіта ў апошні дзень вясны. Сёння будзе дождж, магчыма, навальніца, а заўтра пачнецца ўжо лета", – летуценна прамовіла яна.

Цягам амаль дзвюх гадзінаў Ганна дзялілася з залай сваёй неймавернай энергетыкай, насіла па сцэне папяровыя карабельчыкі, прысвячала песні сваім сябрам і знаёмым ды іранізавала з уласных дзіцячых нататак. "Я, Хитрик Аня, учусь 4 года по музыке. Хочу стать кем-то из такого, что поёт", – цытавала яна сама сябе даўнюю, дзякуючы лёсу, што "певицы" з яе не атрымалася, затое атрымаўся гурт S°unduk.

Большасць песняў з рэпертуару каманды сумныя, ці "грузныя", як іх называюць музыкі. Пры гэтым сум гэты светлы і чароўны. Як у найпрыгажэйшай песеньцы "Памяти твоей" і "Там-там", якую Ганна прысвяціла сваім адданым прыхільнікам-фарумчанам, якія "и в Москву, и в Рязань поедут".

"Самае галоўнае для нас – расказваць гісторыі", – так вызначыла мэту сваёй творчасці Ганна і падзякавала сем’ям усіх удзельнікаў сваёй каманды – за тое, што вытрывалі доўгі і нервовы працэс запісу дыска – і папрасіла іх трымацца, бо неўзабаве музыкі возьмуцца за напісанне другога тома.

Тэкст: Міколай Дубавіцкі, Budzma.org
Фота: Аляксандар Ждановіч, Budzma.org


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net