О проекте

"У нескладовае" падрыхтавалі кліп, запісалі альбом і пазмагаліся з Ані Лорак (+відэа)

 

У Інтэрнэце з'явіўся кліп гурта "У нескладовае" на аднайменную песню, а ўжо ў канцы кастрычніка будзе прэзентаваны дэбютны альбом калектыва. Як распавёў "Еўрарадыё" лідар калектыву Раман Арлоў, праца над відэа праходзіла ў Маскве, а аўтарам ідэі стаў беларускі фатограф.

Раман Арлоў: "Кліп трымаецца на тэхнічнай ідэі, якую прыдумаў ды распрацаваў вядомы мінскі фатограф Мікола Батвіннік, і ён цалкам зняты ў Маскве. Гэта не кіно, там няма хуткай аўтамабільнай пагоні і г.д. Гэта адлюстраванне літары "Ў" у маскоўскіх краявідах".

У бліжэйшую суботу 18-га верасня ў эфіры СТВ выйдзе праграма "Зорны рынг" з удзелам Ані Лорак і гурта "У нескладовае". Але і гэта не ўсе навіны калектыву: 28-га кастрычніка ў мінскім клубе "Рэактар" адбудзецца прэзентацыя дэбютнага альбома. Паводле словаў Рамана, праца над дыскам амаль скончаная.

Раман Арлоў: "Альбом запісаны адсоткаў на 60-70. Зараз праведзеныя больш-менш паспяховыя перамовы з Аляксеем Хлястовым - мы лічым, што далучэнне такога персанажа дасць вельмі істотнае пашырэнне аўдыторыі. Таксама да праекта далучыўся Ўладзімір Пугач ("J:Морс") і спявачка Руся (CherryVata i экс-Indigа), вось іх трэба яшчэ запісаць".

Апроч пералічаных зорак на дэбютніку "У нескладовага" будуць спяваць Віталь Артыст (beZ bileta), Лёша Стокс ("Стокс"), Алег Хаменка ("Палац"), Аляксандр Памідораў (PomidorOff), Яўген Чалышаў ("Харлі"), Ганна Хітрык (S*unduk, экс-"Детидетей") і іншыя. Агулам плануецца запісаць каля 10 песень, але магчыма на дыск трапяць і розныя бонусы.

Раман Арлоў: "Там будуць нейкія бонус-трэкі. Магчыма мы выкладзем туды таксама і кліп. Я паслухаў гук з "Зорнага рынгу" - там прыкольны такі гук. Можа быць я бонусам пастаўлю туды жывое гучанне".

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: Relax.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

ЗР

+1
0
-1

Паглядзеў "Зорны Рынг" - гук, сапраўды, не благі такі. Але ж бізнэс юніту "Ў", пры наяўнасці такой колькасці добрых выканаўцаў, не хапае добрага сонграйтэра (хаця б такога, які ёсць у Лорак).

 

клип довольно формальный.

+1
0
-1

клип довольно формальный. Напоминает гринпис проект

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net