О проекте

Улад Бубен і беларускія паэты представілі сумесны праект (+спампаваць)

 

Культавы беларускі электроншчык Улад Бубен стварыў супольны праект з беларускімі літаратарамі Вольгай Гапеевай, Таццянай Беланогай і Байсанам, які атрымаў назву Tancy z Bubnam. Дэбютны міні-альбо "B-52" ужо прэзентаваны ў Інтэрнэце.

Улад Бубен – заснавальнік шэрагу музычных плыняў і ў добрым сэнсе слова "бацька" беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў – ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.

У 2010 годзе Уладзіслаў падпісаў кантракт з буйнейшай еўрапейскай кампаніяй Believedigital, якая прадстаўляе ў інтэрнэце кампазіцыі такіх музыкаў, як Luciano, Ricardo Villalobos, Loco Dice, Bob Sinclar, Dj Cam, David Vendetta. Альбомы, запісаныя Бубнам, распаўсюджваюцца буйнейшымі музычнымі нэт-рэсурсамі - Beatport, Emusic, Amazon, ITunes, Google music, Rhapsody, VirginMegaFr, Junodigital,Spotify, DjShop De,7 Digital, Hardstyle.com, Myxer і тузіном іншых. Кампазіцыі праекту будуць дасяжныя для айчыннай аўдыторыі БЯСПЛАТНА.

Buben feat Hapeyeva - Vahon № 898. Chill out – прысвячэнне мінскаму метро

Вольга Гапеева - аўтарка кніг "Рэканструкцыя неба", "Няголены ранак", "Метад муаравых крэсак", "Прысак і пожня". Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Стыпендыятка Літаратурнага Калоквіума Берлін (2009) і Міжнароднага Дома пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010). Лаўрэат прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" (2010). Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай) і гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, а таксама даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі і сацыялогіі цела (мадыфікацыі і самапашкоджанні).

Buben feat Belanogaya - … is temporarily blocked… Самы лірычны Techno-Trance 2012 году

Таццяна Беланогая – Творчы дэбют адбыўся ў 2002 годзе. З’яўляецца яркай прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні. Выконвае песні на ўласную лірыку і вершы класікаў. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя ў яе творчасці. У розныя гады - пераможца конкурсаў "Бардаўская восень" і "ОРРА". Мае чатыры нумарныя альбомы: "Там, дзе мы", "Пабачыць свет", "Дзвюхкроп’е" і "Ніткі" і ўдзел у шматлікіх складанках.  

Buben feat Bajsan - Zvany. Сакральныя вершы і break beat – welcome to 21 стагоддзе!

Байсан (Алесь Плотка) – Пачаў друкавацца ў 2000 годзе ў самвыдаце, публікуецца ў перыёдыцы. Характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, сваёй творчасцю прапагандуе ідэю беларусаў генерацыі 2.0 (беларусаў свету). Заснавальнік гуртоў JazzLatex, Samadhi Boom і Bajsan, у іх складзе - альбом "Best of JL" і шматлікія складанкі. Аўтар тэкстаў канцэпутальнага альбому гурта IvoryGod "Alienation". Дыпламант беларускага ПЭН-у, адзін з аўтараў скандальнай п'есы "Каханне і гашыш".

Спампаваць міні-альбом можна на сайце Ultra-music.com

Buben, Tancy z Bubnam

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net