О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Kriwi "Траўкамураўка"

 

Маша Колесникова о диске группы Kriwi: "Відавочна, што Kriwi ўбіраюць у сябе сучасныя тэндэнцыі world-music, і не дзіва, што на пласцінцы часам чуюцца інтанацыі чэшскай этна-дзівы Івы Бітавай ці гукі бельгійскага этна-джаз-гурта Zap Mama".

Новы альбом Kriwi фэны чакалі 10 гадоў. За гэты час фолк-мадэрн змяніў свае некалі вядучыя пазіцыі на "заслужаны" статус, вырасла новае пакаленне музыкаў і знікла "Рок-каранацыя". Пласцінка "Traukamurauka" з аднаго боку, вяртае слухачоў у зорныя часы Kriwi – пра гэта нагадвае саўнд дыска. Ён акуратна спалучае электронны пачатак гурта, гісторыя якога пачынаецца з альбома "Hei Loli" і лірыку "залатой" пласцінкі "За туманам".

З іншага боку, Kriwi смела крочаць у нагу з часам, і нават ствараюць новыя тэрміны кшталту newFolk, clubEthno, JazzFusion. Музыкі абсалютна арганічна адчуваюць сябе ў фанкавых рытмах, джазавых імправізацыях і "бабуліным" шматгалоссі. Іх кампазіцыі дыхаюць, што істотна, у гульні ў эксперыменты і ў вялікай камандзе. Відавочна, што Kriwi ўбіраюць у сябе сучасныя тэндэнцыі world-music, і не дзіва, што на пласцінцы часам чуюцца інтанацыі чэшскай этна-дзівы Івы Бітавай ці гукі бельгійскага этна-джаз-гурта Zap Mama.

Альбом "Traukamurauka" складаецца з 10 песень. Частка з іх – добра вядомыя па ранейшых альбомах Kriwi – "Агу, вясна", "Царкоўка", "За туманам". Праўда, на новай пласцінцы яны атрымліваюць новыя назвы: "Царкоўка" становіцца "Grusnaj", "Агу, вясна" – "Весначухай" (тут песні ствараюць "веснавы" дуэт), візітоўка Kriwi "За туманам" пераўтвараецца ў "Kolechko", сімвалізуючы такім чынам бясконцасць варыянтаў неўміручай песні. Магчыма, падобным крокам музыкі надаюць новае жыццё вядомым трэкам.

Іншая частка песень – вядомыя па канцэртах "Грушка", "Гушкі", "Зязюля". Kriwi дэманструюць свежую версію народна-песняроўскай "А ці была вуціца" ("River") з удзелам Аляксандра Памідорава і ставяць кропку каляднай "А над ракой". У выніку мы маем прыемны і энергічны мікс старога і новага, пададзенага ў лепшых традыцыях Kriwi. Натуральна, што хацелася б пачуць ад Kriwi цалкам новы матэрыял (тым больш, што яго ў гурта хапае). Аднак, відаць, справа ўсё ж у адлегласцях, якія раздзяляюць удзельнікаў каманды.

Оценка: 8 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net