Маша Колесникова о диске Naka Piano: "Пласцінка ўражвае практычна ідэальнай выбудаванасцю і пры ўсёй сваёй эмацыйнасці, ненапружанасцю".
Міні-склад гурта Naka з лідаркай Анастасіяй Шпакоўскай і клавішніцай Ірынай Кліменка пераўвасобіўся ў сайд-праект Naka Piano і выпусціў дэбютную пласцінку. "Piano" сумяшчае хіты Naka, новыя кампазіцыі і вершы Насты. Добра вядомыя творы рок-каманды – "Ложь", "У баі", "Крылья", "Бяжы" робяцца тут інтымным выказваннем, дзе кожнае слова і кожная нота гучаць узважана і глыбока.
Альбом "Piano" – гэта дыялог голасу і фартэпіяна, якія размаўляюць пра любоў, людзей, здраду, нянавісць, прадчуванні і надзею. Дыялог, дзе галасы не канкуруюць, а падтрымліваюць адно другога. Дыялог, які прымушае сумаваць і радавацца. А яшчэ – гэта дзявочы дзённік, дзе эмацыйны ўсплёск пераходзіць у ціхі шэпт, крык змяняецца ўздыхам, а любоў робіцца нянавісцю.
Пласцінка Naka Piano ўражвае практычна ідэальнай выбудаванасцю і пры ўсёй сваёй эмацыйнасці, ненапружанасцю. "Piano" ідзе ў нагу з модай на мінімалізм як у Аліны Арловай, і пры гэтым пераконвае ў сваёй самастойнасці і цэласнасці. Гэта альбом, дзе Наста Шпакоўская распавядае пра сябе.
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.