О проекте

Юрый Дземідовіч: "Шмат прапановаў па канцэртах, але мяне гэта не хвалюе"

 

Некалі Юра "грымеў" на дзіцячым "Еўрабачанні", потым выступаў па замежжах, карпаратывах. Былі і маскоўскі мэнэджар, і фотасесіі, і прызнанне. А сёння пра Юрыя Дземідовіча мала што чутно. Выканаўцу "Волшебного кролика" нядаўна споўнілася 16. У Юры ламаецца голас, ён засяроджваецца на навучанні і думае, як уладзіць будучае размеркаванне.

Тэлефануем музыку на мабільны, і дамаўляемся сустрэцца. Праўда, пераносім час тройчы: з раніцы да позняга вечару хлопец вучыцца ў каледжы пры Акадэміі музыкі.

– "Ці ёсць зараз час на нешта апроч навучання? – цікавімся ў артыста.

– Я вось люблю футбол. Я хадзіў амаль… Не, не амаль, а на ўсе матчы БАТЭ ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. З сябрамі.

– Купляў пакет?

– Ну, я па асобных квітках купляў. У мяне ёсць шалік "БАТЭ", і ў маіх сяброў ёсць. Вельмі люблю футбол, але мала часу для заняцця ім. Таксама я люблю адпачываць з сябрамі, ездзіць на веласіпедах. Я рознабаковы чалавек. Мне вельмі хочацца з’ездзіць у Барселону. Гэта мой улюбёны футбольны клуб. Мне падабаецца іх стыль гульні, іх філасофія, як яны падаюць свой футбол: гуляюць так, як ніхто. Не так, каб у некага нешта спадабалася — і пераняць. А менавіта – свой пункт гледжання.

– Юрый, ці можна цябе цяпер дзе-небудзь пачуць жыўцом? Твой маскоўскі сайт чамусьці не абнаўляецца.

– Я не спяваю, таму што ў мяне зараз ломка голасу, ці як гэта называецца – мутацыя. Цяпер я засяроджваюся на музычнай грамаце, на адукацыі, каб атрымаць добрую базу. Гэта вельмі важна, калі я хачу быць прафесійным і добрым музыкантам. Не "шырпатрэбам".

– То бок ты ўвогуле не спяваеш цяпер?

– У мяне ёсць пастаноўка голасу, і хор, такі вось прадмет. Але ў гэты момант мне ўрач-фаніятр кажа: "Вось, трэба пачакаць.

– Як доўга?

– У некаторых гэта можа прайсці за паўгода. У некаторых тры гады доўжыцца. Але я думаю, усё будзе добра. І вы яшчэ пачуеце мае спевы. Спадзяюся (усміхаецца).

– Гляджу, нервы ў цябе моцныя. Была і вядомасць, і ўвага…

– Цяпер трэба ўстрымацца ад гэтага. Я думаю найперш пра будучыню, каб быў цудоўны голас, каб не пашкодзіць ніякім працэсам фармавання. Можна з-за аднаго выступу страціць усё астатняе жыццё, будучыню музыканта. Не. І цяпер вельмі шмат канцэртаў і прапановаў. Але мяне ні кроплі гэта не хвалюе.

– На тваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак пазначана, што ты з’ехаў за мяжу. Бачу, што гэта жарт. Але што думаеш рабіць пасля музычнага каледжу?

– Я хачу вучыцца. Пажадана, за мяжой. Я вельмі задаволены педагогамі тут. Па прафесіяналізме, я лічу, што ў нас добры ўзровень. Але такая сістэма, што калі ты навучаешся ў каледжы на бясплатным, то бок на бюджэце, атрымліваеш стыпендыю, то каб кудысьці паехаць вучыцца, ты павінен сплаціць каля 150 мільёнаў. Таму, канечне, хацелася б паступіць куды-небудзь, але трэба думаць, рупіцца, вельмі шмат працаваць. Гэта тое, што я цяпер, у прынцыпе, і раблю.

– Песня "Волшебный кролик". Як яе ўспрымаеш сёння?

– Не трэба спыняцца на адным музычным творы, які будзе ўвесь час гучаць. Тады яно ўсім, вядома, надакучыць. Хачу развівацца ў музыцы і знайсці стыль, які мне будзе прыемны, і прыемны гледачам і слухачам.

– А якія стылі табе цяпер даспадобы?

– Слухаю я музыку розную. Напрыклад, класічны рок. Тых жа Rainbow, Led Zeppelin. Магу шмат вельмі называць, канечне.

– А наша эстрада? Якое тваё стаўленне да яе?

– Не вельмі хачу абмяркоўваць гэта ўсё. Як кажуць, не майго гэта розуму справа. Культура, павінна быць культура на найвышэйшым узроўні. Не хапае, напрыклад, людзей. Бяруць усіх: "Пець умееш? Паехалі". Калі пашукаць, у нас шмат таленавітых асобаў. Беларусь – багатая па сваіх вакальных спевах. Тут вельмі харошы прыродны голас у людзей. Але на ўсё гэта патрэбныя грошы, магчымасці развівацца.

– Як мяркуеш, ці магчыма раскручваць у нас ці за мяжой беларускамоўныя кампазіцыі?

– Тэкст можа быць на розных мовах свету. Галоўнае – драматургія твору, каб літаратурны тэкст быў цесна звязаны з самім творам, з яго эмоцыямі, настроем, з яго гарманічным планам. Беларуская мова не робіць ступар у развіцці музычнага твору. Вядома, не.

Тэкст і фота: Яўген Валошын, "Еўрарадыё"

Демидович Юра

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

какой адекватный мальчик.

+1
0
-1

какой адекватный мальчик. даже если эти слова ему внушили родители, то значит еще и адеквантые родители. не думал даже.

 

Да. Не похоже на

+1
0
-1

Да. Не похоже на среднестатистического шестнадцатилетнего подростка.

 

черт, ему уже 16??? как время

+1
0
-1

черт, ему уже 16??? как время летит..

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net