О проекте

Zatoczka выдала сінгл "#Вяртаеммову" (+слухаць)

 

Гурт прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы рэліз, у які ўвайшлі тры песьні: "Беларусь", "Мова" і "Свабода". "Мы зьвяртаемся да ўсёй сьвядомай моладзi, якая мае гонар і хоча быць сапраўднымі Беларусамі з асноўнай нацыянальнай прыкметай – нашай мовай", – кажуць музыкі ў сваім звароце да слухачоў.

"Да вашай увагi наша новая праца "#Вяртаеммову". Гэта сынгл з трох песен ("Беларусь", #Вяртаеммову i "Свабода"), – кожная з каторых адлюстроўвае сучаснае жыцьцё ў нашай краiне. Мы лiчым, што абавязкова трэба адраджаць нашую мову. Трэба расказваць адкуль яна ўзялася, яе гісторыю і сучасны стан. Каб людзям самім станавілася сорамна ня ведаць яе і не карыстацца ёй. Мову магчыма вярнуць народу. І гэта трэба рабіць. Мы ўпэўненыя, што магчымасьць для гэтага цяпер ёсьць! Вiншуем усіх Беларусаў са сьвятам! З Днём Волi!"

Гурт Zatoczka летась адрадзіўся пасьля чатырохгадовага маўчаньня, істотна зьмяніўшы падыход да справы і гучаньня. Гурт вядомы найперш дзякуючы песьням "Хакей", "Шэрыя", "Хуліганы". У 2009 годзе запісаў дэбютны альбом. У 2012 годзе ўдзельнічаў у вялікім канцэрце ў Гданьску ў межах адкрыцьця чэмпіянату Эўропы па футболе. Уладальнік прызу глядацкіх сымпатыяў на Seven Fesival-2012 (Польшча). Удзельнічаў у саўндтрэку да фільму "Околофутбола-2" (Расея).

Лідэр каманды Макс Астравухаў агучыў у інтэрвію Tuzin.fm ідэю "чацьвертай сцэны": "Мы чужыя ва ўсіх тусоўках, недзе нас лічаць левымі, недзе правымі, таму і зьявілася ідэя чацьвертай сцэны. Новай, радыкальнай, бо на дадзены момант беларуская музыка – пффф… Я хачу аб’яднаць усіх вакол гэтай ідэі ды рабіць фэсты, спорт-турніры, разьвіваць мову, падтрымліваць здаровы лад жыцьця ды іншае".

Тэкст: Tuzin.fm

Zatoczka

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net