Штатны эксперт і сябра "вялікага журы". Рэдактар парталу "Тузін Гітоў" (ад 2003), музычны аглядальнік газеты "Наша ніва" (2002-2009), вядучы аўтарскіх праграм на радыё. Рэдактар і суаўтар кнігі "Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу" (2004), прадусар узнагарод "Рок-каранацыя" (2005-2007), аўтар ідэі і прадусар праектаў "Тузін.Перазагрузка" (2009, 2011), арганізатар канцэртаў "Тузін.Unplugged"/"Жывы Тузін" (з 2011).
Пазаштатны эксперт і сябра "вялікага журы". Аўтар і вядучы радыёпраграм "Новая зямля" (радыё Unistar, 2005-2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", ад 2010). У 2001-2012 гадах – музыка гурта "Князь Мышкин", у 2004-2007 гадах таксама ўдзельнік гурта "Нагуаль". Аўтар паэтычных зборнікаў "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).
За первую половину 2012 года белорусские артисты в рассматриваемом сайтом сегменте выпустили 33 новых альбома. Предлагаем вашему вниманию топ-10 за полугодие по версии штатных экспертов, а также персональные десятки каждого из них.
20 верасня гурт Handmade прадставіць свой дэбютны альбом, адзін з самых адметных беларускіх рэлізаў 2012 году. Альбом быў прэзентаваны ўвесну на Tuzin.fm, а цяпер яго ў рэальным выглядзе выдала кампанія BelTonMedia. Праўда пад іншай назвай – "На вачах тваіх…". Гэты канцэрт будзе стартам новага сезону праекту "Жывы Тузін", які ладзіць інтэрнэт-партал Tuzin.fm пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі".
Виталий Дроздов о дебютном полноформатнике группы Handmade: "В альбоме нет ни одного даже полухита, ни одного хука, ни одной сильно цепляющей мелодии, мало запоминающихся образов, метафор".
Фронтмэн Handmade і журналіст Яўген Валошын наведаў з прыватнымі справамі Коста-Рыку. Па вяртанні ў інтэрв'ю "Еўрарадыё" ён распавёў, што ўтрымлівае яго на Радзіме і што цягне ў край, адкрыты Калумбам!
Гурт Handmade прадставіў у Інтэрнэце свой першы студыйны альбом "Demo. The Music From Unfreedom". Вакаліст Яўген Валошын, паэт Глеб Лабадзенка і кампазітар Андрэй Маркуц вырашылі стварыць годную альтэрнатыву той музыцы, якая прадукуецца на тэлешоў кшталту "Фабрыкі зорак" і гучыць на айчынных FM-cтанцыях.