О проекте

"Адыс Абэба" запіша альбом з Neuro Dubel і "Дай дарогу!"

 

У запісе новага альбому вядучага рэгі-гурта краіны возьмуць удзел музыкі ня толькі зь Беларусі, але і зь іншых краінаў сьвету. Мяркуецца, што ў працы возьмуць удзел шмат запрошаных гасьцей, сярод іх гурты Neuro Dubel, "Дай дарогу!", "Красные звёзды", Аляксандар Памідораў, а таксама шэраг замежных выканаўцаў, сярод якіх музыка зь Ямайкі Karubel.

Як паведаміў Tuzin.fm лідэр "Адыс Абэбы" Дзіма Іваноў праца над новым альбомам ужо ідзе: "Ідэя запісаць сумесныя трэкі зь іншымі музыкамі лунала даўно, дайшла да таго, што зь іх будзе складацца аснова будучага альбому, хоць прадугледжаны і сольныя трэкі. Па музыцы ён атрымаецца вельмі разнастайным – будзе і панк, і гардкор. Спадзяюся, што наш слухач нас зразумее ў сувязі са зьменай гучаньня, праз альбом вернемся да звыклай рэгі-стылістыкі".

Праект мае працоўную назву "Адыс Абэба і сябры". Пераважная частка песень належыць аўтарству Дзімы Іванова, хоць будуць і нечаканасьці. Так, напрыклад, музыка хоча ўключыць у будучы дыск песьню на верш паэта Алеся Разанава, творчасьцю якога захапляецца яшчэ з школьных часоў. Рэліз альбому заплянаваны на 2015 год.

Тэкст: Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net