О проекте

Аквамарынавы аншлаг "J:морс" (+фота)

 
photo-pugach3.jpg

Журналістка Міра Шульц пра канцэртную прэзентацыю новага альбому "J:морс" у рэпартажы для "Еўрарадыё": "Нельга не адзначыць новае гучанне гурта "J:морс" – больш жорсткае, "рокавае", абвостранае... Важнай часткай "новых" "морсаў" стала выдатная ігра новага гітарыста Паўла Трацяка".

25-га красавіка ў к/з "Мінск" гурт "J:морс" зладзіў прэзентацыю альбома "Аквамарин" і адыграў аншлагавы канцэрт.

Распачаўся канцэрт вельмі загадкава – поўная цемра ў зале, гітарнае сола і голас Уладзіміра Пугача з песняй "№1", якая і адкрывае плыту "Аквамарин". За ёй, як і на плытцы, музыкі выканалі гучную гітарную "Невидима и свободна".

J:морс на сцэнеУжо ў першай палове канцэрту, дзе дамініравалі новыя песні, некаторыя гледачы ўздымаліся і пачыналі танцаваць, але пільная ахова карэктна саджала на месцы ці адводзіла танцаваць збоку ад сцэны. У другой жа палове, калі загучалі ў асноўным вядомыя хіты, гледачы ўзняліся ўсе разам і няспынна танчылі ўжо да самага канца.

Нельга не адзначыць новае гучанне гурта "J:морс" – больш жорсткае, "рокавае", абвостранае. Гэта асабліва бачна на новых песнях "Падай", "Жаркое лето", "Не здавайся". Больш яскрава загучалі і старыя хіты – "Апрель", "Web-дизайн". Прычым важнай часткай "новых" "морсаў" стала выдатная ігра новага гітарыста Паўла Трацяка, які, мяркуючы па ўсім, ужо стаў арганічнай часткай калектыву.

Павел Трацяк і Ўладзімір ПугачУ сярэдзіне канцэрта ўсіх прысутных чакаў сюрпрыз – бубнач гурта Аляксей Хайчук , які сам піша песні ўжо больш за 2 гады, выканаў аўтарскую кампазіцыю "Лунный загар". Пасля выступу Аляксей распавёў "Еўрарадыё", што хоць і мае даволі добры досвед выступу на сцэне ў якасці бубнача, спяваць перад поўнай залай зусім невядомую слухачам песню было страшна.

Аляксей Хайчук: "Песню я напісаў два з паловай тыдні таму за 5 хвілін. Гэта ўвогуле першы раз у жыцці, калі я спяваў на такой вялікай пляцоўцы і перад аўдыторыяй больш за тысячу чалавек. Таму мне было вельмі цяжка".

Аляксей ХайчукДа таго ж Аляксей Хайчук патлумачыў, што мае многа ўласнага песеннага матэрыяла, але большасць твораў выбіваецца са стылістыкі і агульнага накірунку гурта "J:морс".

Аляксей Хайчук: "Песня "Лунный загар", як нам усім падалося, атрымалася ў кантэксте гурта і самога канцэрта. Мы вырашылі яе выканаць за 2 дні да выступу, калі шукалі песню для сярэдзіны канцэрту. Я задаволены і спадзяюся, што песня людзям спадабалася".

Мінскі канцэрт "J:морс" адбыўся ў межах тура па Беларусі ў падтрымку плыты "Аквамарин", які завяршыўся 26-га красавіка канцэртам у Гомелі. Да гэтага часу музыканты апошні раз "гастралявалі" вясной мінулага года з альбомам "Адлегласць". Лідэр гурта "J:морс" Уладзімір Пугач распавў "Еўрарадыё" пра тое, як іх прымалі ў рэгіёнах:

Уладзімір Пугач: "Адчуванні спрыяльныя, таму што тура па Беларусі ў нас не было ўжо год. І калі з перапынкам ў год прыязджаеш у горад, кожны раз не ведаеш, чаго чакаць. У некаторых месцах мы пабывалі ўвогуле ўпершыню, напрыклад, у Слоніме. Асабліва задаволеныя канцэртам, таму што зусім не ведалі, што ад гэтай публікі чакаць. А людзі ўзялі і прыйшлі на канцэрт, ды яшчэ і спявалі з намі. Гэта заўжды прыемна! Навошта ездзіць на канцэрты? Кайф лавіць! Мы яго злавілі"

Вось так гэта выглядала з залыСа словаў музыкантаў "J:морс" канцэрт у Мінску ім таксама спадабаўся, нягледзячы на тое, што апошнія два з паловай гады гурт выступаў толькі ў клубах і магчымасці канцэртнай залы "Мінск" не зусім адпавядалі пажаданням. Гэтым разам "J:морс" паспрабавалі сумясціць сваіх прыхільнікаў, якія любяць патанчыць, з тымі, што аддаюць перавагу канцэрту "у крэслах". Здаецца, у гурта ўсё атрымалася!

"У нейкі момант уся тая публіка, якая ходзіць на нашы канцэрты толькі ў залы, але не ў клубы, пачала прад'яўляць нам прэтэнзіі з тым, што мы іх ігнаруем" - працягвае думку Уладзімір Пугач. - "Таму гэтым разам мы вырашылі адмовіцца ад ідэі клубнага канцэрту".

Сам канцэрт атрымаўся сапраўды веснавым і светлым. "Які ўсё ж такі меладычны і інтэлігентны рок" - падумалася мне напрыканцы канцэрту, пакуль музыканты тройчы выходзілі на "біс".

Арыгінал публікацыі і поўны фотарэпартаж на сайце "Еўрапейскага радыё для Беларусі".

Тэкст: Міра Шульц
Фота: Tarantino

J:морс

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Найвыдатнейшы аншлаг!

+1
0
-1

Гэта быў найвыдатнейшы аншлаг у маім жыцці!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net