О проекте

:B:N: прадстаўляе акустычны фартэпіянны праект (+слухаць/+спампаваць)

 

Паэксперыментаваць з фартэпіяннай праграмай лідару :B:N: Алесю Лютычу прапанавала знаёмая піяністка, Ірына Малькова ("IrMa"). Музыкі зрабілі некалькі песень у фартэпіянных аранжыроўках і, задаволеныя вынікам, вырашылі запісаць гэтыя кампазіцыі.

Так былі напісаныя новыя аранжыроўкі для чатырох песень гурта: "Палюсы", "Дажджамі" (у дуэце з Яўгеніяй "Пчолкай" Хіло), "Не трывай", "Нас няма" ( у дуэце з Ірынай Мальковай).

"Мы вырашылі зрабіць пакуль 3-4 песні, каб паглядзець, як гэта будзе ўспрынята слухачамі, – распавядае Алесь Лютыч. – Адну з кампазіцый ў фармаце "piano" мы сыграем і падчас нашага юбілейнага канцэрта. Магчыма, захаваем гэтую праграму з большай колькасцю песень для якога-небудзь невялікага канцэрта".

Тым часам музыкі актыўна рыхтуюцца да юбілейнага канцэрта, прысвечанага 15-годдзю :B:N:. Падчас імпрэзы гурт прэзентуе свой новы кліп на песню "Попел", якая ўвойдзе ў пяты нумарны альбом каманды. Здымкі для адной з сюжэтных ліній кліпа праходзілі ў закінутым піянерскім лагеры пад Мінскам. Другая частка відэа, у фармаце "love story", здымаецца акурат цяпер.

На юбілейны канцэрт запрошаныя і госці – на сцэну разам з :B:N: выйдуць Аляксандр Кулінковіч, Аляксандр Памідораў і Алег Хаменка. Таксама плануецца, што ў імпрэзе возьме ўдзел былы гітарыст гурта Максім Літвінец.

Што тычыцца новага альбома, чакаецца, што пласцінка ўбачыць свет у 2015 годзе. Цяпер альбом знаходзіцца на стадыі звядзення ў студыі Змітра Іванея, з якім ужо паспелі папрацаваць беларускія гурты Akute, "J:морс", Open Space.

"Мне проста падабаецца тое, што мы робім! – сціпла апісвае будучую пласцінку Алесь Лютыч. – Наша музыка стала цікавейшай па аранжыроўках. Вельмі добра, што ўсе музыкі ведаюць сваю справу і адказна ставяцца да гэтага".

Юбілейны канцэрт гурта :B:N: адбудзецца 26-га лістапада ў клубе "Re:Public".

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"

B.N. (:B:N:)

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Гэты праект даказаў, што ў

+1
0
-1

Гэты праект даказаў, што ў :B:N: добрая мелодыка і вакал Лютыча нічога так сабе. Але ім трэба павучыцца лепш рабіць аранжыроўкі і граць на гітарах. Пад фартэп'яна песні гучаць нашмат лепш

 

Согласен с предыдущим

+1
0
-1

Согласен с предыдущим оратором: всё как-то зазвучало у них. Раньше группа никак не воспринималась, а сегодня даже заслушался... особенно песня "Нас няма". Гуд.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net