О проекте

Шорт-ліст прэміі "Героі году 2013" ад Tuzin.fm (+відэа)

 

Пасьля доўгіх і працяглых спрэчак у рэдакцыі Tuzin.fm нарадзіўся сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію "Героі году", якая будзе ўручацца ў дзьвюх намінацыях – "Дэбют году" і ўласна "Героі году".

НАМІНАЦЫЯ "ДЭБЮТ ГОДУ"

1. Sp Kava. Удзельнік рэп-дуэту "PANaNieba" зрабіў выдатную заяўку на будучыню і выдаў сёлета дэбютны EP "Што табе сьніцца". Кожны зь яго трэкаў цікавы сваёй небанальнай пабудовай, а да ўсяго запісаны пры ўдзеле жывой гітары і дуды. Слухаць міні-альбом.

2. Hurma. Музыкі заявілі пра сябе з дапамогай першага сынглу "Шукай", які неўзабаве трапіў на складанку "Рок-танцы славян". Падмацавалі справу яшчэ некалькімі яскравымі трэкамі ды паўнавартасным відэа на песьню "Давай на раз, два, тры", якое цяпер у лідэрах відэачарту на Tuzin.fm. Глядзець кліп.

3. Dzivia. Праект 18-гадовага Артура Матвеенкі, названы ў гонар багіні прыроды, запаўняе лякуны беларускай музычнай прасторы. Dzivia прапануе ўзорны фольк-эмбіент, якога ў нас удзень са сьвечкаю не адшукаеш. Слухаць альбом.

4. Tonqixod. Гурт з Уладзем Лянкевічам ды Максам Субачам на вакале дэманструе, якім можа быць беларускі арт-рок ды псыхадэл, дзе музыка і словы маюць аднолькавую моц ды ўтвараюць цэльную структурную тканку. Глядзець жывы выступ.

5. Navi. Цудоўны і сьветлы дуэт, які ўтварыўся сёлета ўвесну. Іх песьня ды кліп на яе "Абдымі мяне" безумоўна адна з самых яскравых у беларускай музыцы ў гэтым годзе. Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук паказалі ўжо цэлую праграму, у якой прысутнічаюць ня менш моцныя нумары. Глядзець кліп.

НАМІНАЦЫЯ "ГЕРОЙ ГОДУ"

1. :B:N:. Адны зь лідэраў беларускай рок-сцэны выдалі сёлета цудоўны акустычны міні-альбом ды парадавалі двайным сынглам, далі аншлягавы сольнік у Re:Public і прадставілі цалкам абноўлены інструмэнтальны склад. Слухаць сінгл.

2. N.R.M. Легенды айчыннага року давялі да ладу новы нумарны альбом ды ўвайшлі зь ім у гісторыю, бо ён стаў першым беларускім віналам у гэтым стагодзьдзі. Таксама падтрымалі рэстаўрацыю замку ў Любчы, утварылі калябарацыю з Myslovitz, праехаліся з турам па гарадах Беларусі і Расеі. Чым не геройства з улікам таго, што калектыў усё гэта зрабіў, застаўшыся без свайго франтмэна? Глядзець кліп.

3. Re1ikt. Cамы магічны беларускі рок-гурт сёлета даў паўсотні канцэртаў ды ўзяў удзел у дзесятку фэстаў. Узяў першае месца і прыз глядацкіх сымпатыяў на фэсьце Rockowisko (Польшча), зьняў новы кліп, а таксама разам з Пукстам ды "Ilo&friends" упрыгожыў МКФ "Лістапад", агучыўшы клясыку нямога кіно адмыслова напісанай аўтарскай музыкай. Глядзець кліп.

4. "Ляпіс Трубяцкі". Міхалок з кампаніяй сёлета працягнуў сваю неверагодную патрыятычна-асьветніцкую місію за межамі краіны, захаваўшы статус "забароненага ў Беларусі". Музыкі знаходзяцца ў няспынным туры і даюць канцэрт для беларускіх шапаголікаў і патрыётаў у віленскай Siemens Arena ў падтрымку першага беларускамоўнага рэлізу "Грай". Глядзець кліп.

5. BosaeSonca. Выдаўшы за год два выдатныя рэлізы электрычны "Zalaty" ды акустычны "Адпусьці" гурт Алеся Ката-Зайцава вырваўся ў вышэйшы эшалён беларускай незалежнай музыкі. Заўсёднікі бардаўскіх вечарынаў з малаўцямным рэпэртуарам пераўтварыліся ў цалкам сьпелы поўнавартасны гурт зь цікавай лірычнай праграмай, багата аранжаванай і выкананай зь вялікім пачуцьцём. Глядзець жывы выступ.

Шорт-ліст падрыхтаваны паводле адзнакаў сябраў рэдакцыі парталу Tuzin.fm, у якую ўваходзяць Сяргей Будкін, Вецер Механічны, Алег Хаменка, RWD, Яўген Шапчыц, Віктар Сямашка, Алесь Дзянісаў, Іна Хоміч, Mr. Harrison, а таксама пачэсныя сябры рэдакцыі Ніна Шыдлоўская і Мікалай Тамашэвіч.

Узнагароджаньне найлепшых і вялікі канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 12 снежня 2013 году. Сачыце за рэклямай!


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

В дебют записал бы Dzivia В

+1
0
-1

В дебют записал бы Dzivia

В герои ляписа

 

Мдеее

+1
0
-1

Список, конечно, аццке, что с одной стороны, что с другой. Дебютанты, по-большому счету, хз кто, а герои... ну вот такие у нас в этом году герои(((
Ну пусть в героях будет Ляпсус... ой, то есть, Ляпис Трубецкой, хоть в последнее время мне и совсем не нраиццо то, что он делает.
А в дебютантах - методом тыка. Navi.

 

"Герои" кривая номинация.

+1
0
-1

"Герои" кривая номинация. Героика только у ляписов. У остальных - будни. Что в замысле подчеркнуть? Это музыкальная номинация или желательно прибить мошонку заместо семидесятиквадротового флага? В чем суть героизма? В чем суть номинации? По музыке - Re1ikt. Но героическое за Михалком со товарищи. Они так долго кружили с концертами вокруг страны, что я чувствую себе в окружении.

 

Maxim

+1
0
-1

Maxim, каждый имеет право на свое мнение. Вы лучше по теме выскажитесь. Спасибо.

 

Гастролька атрымана! Усіх

+1
0
-1

Гастролька атрымана! Усіх буду рады бачыць на ўручэньні прэміі 12 сьнежня ў клюбе "Юла"

12 сьнежня (чацьвер). Менск, Арт-цэнтар «Юла», вул. Сурганава, 26. Прэмія «Героі году» ад парталу Tuzin.fm пры ўдзеле Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt, :B:N:. Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў — 60 000 (папярэдне), 80 000 (у дзень), 80 000 (столік, толькі папярэдне). Тэлефон для даведак: +375 29 6872093

 

Еще варианты?

+1
0
-1

Будет приз тому, кто угадает обоих победителей.

Ну и кому бы вы дали.

:)

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net