О проекте

Гурт :B:N: выпусціў новы альбом (+спампаваць)

 

Гурт :B:N: прэзентаваў на сайце Afisha.tut.by чацвёрты студыйны альбом, які атрымаў назву "Шукай сваё". Па словах музыкаў, змест і канцэпцыя песень адлюстраваны ў назве альбома. "Хай кожны слухач знойдзе сябе і сваё шчасце. На гэтым складаным шляху заўсёды будзе шмат перашкод, але каханне і аптымізм дапамогуць пераадолець "попел шэрых дзён" і дасягнуць сваёй "вышыні", – тлумачыць лідэр гурта Алесь Лютыч.

На новым альбоме музыкі эксперыментавалі з акустычным асяроддзем. Запіс адбываўся ў мінскай студыі "Таксафон", дзе былі створаны спецыяльныя пакоі для запісу з улікам характару інструмента. Каб запісаць ударную ўстаноўку ўжываліся унікальныя рассоўныя экраны з дрэва і каменя. А для выканання загалоўнай кампазіцыі "Шукай сваё" былі запрошаны прафесійныя бэк-вакалісты Андрэй Пятроў з Дзяржаўнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга і Валік Мяцельскі з Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Шырмы. Акрамя сваіх партый, яны запісалі мноства вакальных эфектаў, якія імітуюць жывыя музычныя інструменты. Таксама асаблівая ўвага была нададзеная падбору мікрафонаў для кожнага інструмента. Звядзеннем і майстарынгам рэлізу займаўся вядомы кіеўскі саўндпрадзюсер Дзмітрый Іваней на студыі Ivaneysound.

– У выніку атрымаўся альбом, які мы лічым лепшым у гісторыі гурта па гучанні. Мы лічым, што гэта самая яскравая, прафесійная і зладжаная праца калектыву. Мы сваё слова сказалі. Мы шукалі і знайшлі сваё. А што з гэтай нагоды скажаце вы? – звяртаюцца да слухачоў ўдзельнікі :B:N:.

Канцэртная прэзентацыя рэлізу адбудзецца 29 сакавіка ў клубе Re:Public. Акрамя Мінска, запланаваны канцэрты ў Польшчы, Літве, Украіне, Расіі, а таксама тур у падтрымку альбома па гарадах Беларусі.

Паслухаць/спампаваць альбом на сайтах Afisha.tut.by і "Еўрарадыё".

Тэкст: Ultra-Music

B.N. (:B:N:)

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Группа не меняется... все

+1
0
-1

Группа не меняется... все альбомы одинаковые

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net