О проекте

Гурт :B:N: змяніў склад

 

Гурт :B:N: выступіў на фэсце "Пікнік.by" у абноўленым складзе. Замест гітарыста Максіма Літвінца і бас-гітарыста Аляксандра Зайцава на сцэну выйшлі Юрась Бардоўскі і Алесь Сіліцкі – музыкі, вядомыя па працы ў гуртах Lik Bez, Litvintroll, "Блины". Вось як тлумачыць "Еўрарадыё" змены ў гурце, які ў наступным годзе мае адсвяткаваць сваё 15-годдзе, яго лідар Алесь Лютыч:

"Гурт – гэта складаны механізм, і часам здараецца так, што у людзей, якія разам працуюць доўгі час, жывуць агульнай марай і мэтамі, мяняюцца жыццёвыя прыярытэты, ды і самі людзі мяняюцца. Гэта нармальна, бо чалавек павінен развівацца і годна сустракаць розныя жыццёвыя сітуацыі. У свеце шмат гуртоў, з якіх сыходзілі адны музыкі, і прыходзілі новыя. :B:N: – не выключэнне. Аднак я вельмі ўдзячны хлопцам за той час і шлях, які мы прайшлі разам. Мы разам адыгралі шмат цудоўных канцэртаў, і за гэта ім таксама дзякуй. Жыццё, яно такое – цікавае, і ў будучыні можа павярнуцца так, што мы зноў будзем граць разам, калі не з :B:N:, дык з іншым праектам. А цяпер трэба ісці далей, рабіць новыя песні, радаваць слухачоў і несці нашу родную творчасць у большыя масы".

Нагадаем, што ў сакавіку мінулага года :B:N: пакінуў бубнач Рамуальд Пазняк. Яго месца ў гурце заняў мінскі музыка, удзельнік каманд Hasta la Filsta і Pomidor/off Зміцер Харытановіч, а Рамуальд плануе заняцца сольнай кар’ерай.

Па словах Алеся Лютыча, неўзабаве :B:N: пачынаюць працу над новым трэкам, тэкст да якога напісаў сталы лірыцыст каманды Сяргей Машковіч. А на пачатку восені музыкі прэзентуюць акустычны альбом, прэм’ера першай часткі якога адбылася вясной на Еўрарадыё.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"

B.N. (:B:N:)

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net