Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў у Інтэрнэце новы альбом "Камэта", запісаны на словы чэскага паэта і сьпевака Яраміра Ногавіцы. Яго прэзэнтацыя прайшла ўжо ў лістападзе ў закрытым фармаце ў гатэлі "Рэнэсанс" пры падтрымцы Амбасады Чэхіі ў Беларусі. Зладзіць афіцыйную прэзэнтацыю Вайцюшкевіч ня можа, бо яму забаронена выступаць у Беларусі.
"Ярамір Ногавіца мае проста шалёную папулярнасьць у сябе на Радзіме. Ён здольны трымаць аўдыторыю ў 10 000-15 000 адзін з гітараю. У яго вельмі моцная паэзія і мне было за гонар працаваць зь ёю. Думаю, зь ёй будзе цікава пазнаёміцца і беларусам", – кажа Зьміцер Вайцюшкевіч з нагоды выхаду дыску "Камэта".
Альбом ухваліў і аўтар песень Ярамір Ногавіца. Вядуцца перамовы наконт таго, каб чэскі выканаўца даў канцэрт у Менску.
Тэкст: Tuzin.fm
Комментарии
Вайтюшкевич всё не сдаётся
Вайтюшкевич всё не сдаётся