О проекте

Drwiwy прэзэнтавалі падвоены сінгл (+спампаваць)

 

Эксперыментальны праект Drwiwy, які ў мінулым годзе выдаў дэбютны альбом "Spokiŭ", прэзентаваў новы сінгл "Альжбэта/Шэпты завулкаў правінцыі". Ён складаецца з двух кампазіцый, якія, па словах музыкаў, аб’яднала адна прастора, але ніколі не аб’яднае альбом.

– Сінгл не мае пэўных прысвячэнняў, – распавядае адзін з удзельнікаў праекту Арцём Вілейта. – Ён хутчэй скіроўвае слухачоў на пэўныя развагі і пачуцці. І ў нейкім сэнсе заклікае быць пільным з тымі, каго гадуеце, і сцерагчыся месцаў, што падаюцца бяспечнымі.

Сінгл "Альжбэта/Шэпты завулкаў правінцыі" адрозніваецца па гучанні ад альбому "Spokiŭ". Гэтая праца, хутчэй, выключэнне з таго, над чым гурт зараз працуе.

– Мы пазбягаем нейкай вызначанасці, адно кіруемся сваімі густамі і натхненнем. І, безумоўна, музыка і тэкст даюць нам арыентыры для руху далей. Можна казаць словамі героя аднаго фільма: "Ніколі не ведаеш, за чым будучыня, гэта пытанне, і ўсе мы тут, каб на яго адказаць", – адзначае Арцём Вілейта.

Паслухаць і спампаваць новы сінгл можна Вконтакте і на Bandcamp. Музыкі таксама падрыхтавалі невялікі наклад дыскаў для аматараў. Замовіць іх можна, напісаўшы паведамленне Вконтакте ці на e-mail drwiwasc@gmail.com.

Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music

Drwiwy

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Фоном на какой-нибудь

+1
0
-1

Фоном на какой-нибудь выставке очень даже подойдёт.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net