О проекте

Ferris Wheel і Ўлад Сянкевіч прадставілі альбом "Выбар" (+слухаць)

 

У "Выбар" увайшло 8 трэкаў, якія былі запісаныя на менскай студыі BAH Records з гукарэжысэрам Міхаілам Шастаком, а пошук гучаньня завёў музыкаў ажно ў Інданэзію. Менавіта там на студыі Seventh Records іх альбом зьвёў саўндрадусар Джэфры Ірсад.

Гурт Ferris Wheel заявіў пра сябе летась дэбютным самотнікам "Выбар", у запісе якога ўзяў удзел запрошаны госьць – Улад Сянкевіч, які граў у складзе гурту "Ляпіс Трубяцкі", а цяпер выступае з Brutto. Пасьля разавага экспэрымэнту, музыка далучыўся да калектыву ды ўзяў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы поўнарматнага альбому.

Сярод аўтарскіх твораў па-расейску і па-беларуску, на дыску прысутнічаюць песьні на вершы беларускіх клясыкаў. Песьня "Заўсёды наперад" напісаная на словы Янкі Купалы, а "Маладыя гады" на словы Максіма Багдановіча.

"Гэтыя словы нам блізкія, іх прынялі ўсе ўдзельнікі гурту. Мы ня хочам абмінаць пытаньне нацыянальнай ідэнтыфікацыі. І кожны радок тут – парада, дужа актуальная ў наш час", – зазначыў у камэнтары Tuzin.fm вакаліст гурту Андрусь Богдан.

Дата жывой прэзэнтацыі альбому пакуль невядомая. Сачыць за навінамі Ferris Wheel можна празь іх афіцыйную суполку.

Тэкст: Tuzin.fm

Ferris Wheel

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Не понравилась данная музыка

+1
0
-1

Не понравилась данная музыка

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net