О проекте

Гітарыст Яўген Бузоўскі сыйшоў з IQ48

 

18 сьнежня ў клюбе TNT адбылася жывая прэзэнтацыя альбому "Трымай свой час". Адначасова гэта быў апошні выступ гурту разам з Яўгенам Бузоўскім, нязьменным гітарыстам IQ48. Менавіта ён разам з Паўлам Зыгмантовічам у 2000 годзе заснаваў гэтую каманду.

"Аддаў IQ48 16 год свайго жыцьця і, вядома ж, не шкадую. Да пэўнага моманту ўсё было крута і гарэў агеньчык, але пасьля пачалася стагнацыя – гурт не хацеў разьвівацца далей. Разважаў некалькі месяцаў і прыняў рашэньне сыйсьці", – сказаў у камэнтары для Tuzin.fm Яўген.

"Так, на апошняй рэпэтыцыі Яўген нам паведаміў, што сыходзіць. Гэта яго рашэньне і пярэчыць яму мы ня можам. Не магу пакуль нічога сказаць пра будучыню гурту. Пакуль IQ48 на паўзе – ня ведаю на міні-паўзе ці на максі-паўзе. Але я думаю, што мы зьбярэмся, калі будзе на тое важнае нагода", – пракамэнтаваў сытуацыю Tuzin.fm вакаліст гурту Аляксандар Ракавец. Ён удакладніў, што замену свайму гітарысту яны пакуль не шукалі.

Што да Яўгена Бузоўскага, то ён не сыходзіць з музыкі. Ён абяцае зьявіцца неўзабаве ў складзе іншага беларускага рок-гурту.

Тэкст: Tuzin.fm
Фота: Budzma.org

IQ48

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net