Гурт, які сьмела міксуе шугейз з мэталам, а пост-рок з інды, выдаў EP "I’m a Great Song", які параўноўвае з кантрабандай. У дыск ўвайшлі два аўтарскія трэкі, а таксама кавэр на Led Zeppelin, які і даў назву рэлізу. "Беларусы шмат часу ў сваёй гісторыі былі кантрабандыстамі, так што нам дасталося ў спадчыну ўменьне праносіць празь межы рэдкія, а то і забароненыя рэчы", – кажа гітарыст гурта The Glitchhh Яўген Зыковіч.
"У нашым выпадку гэта крыху фанкавага груву ў альт-мэтал і рок-н-рольныя рыфы ў сучасны драм-н-бас, мінуючы музычную мытню абмежаванасьці стыляў, – дадае ён.
Музыкі цяпер працуюць над паўнавартасным альбомам, які характаразуюць як "сьмелы і канцэптуальны". "Звышмэты ў нас няма – мы ня думаем навошта мы граем, як ня думаем чаму мы дыхаем альбо п’ем. Наша мэта – падрыхтаваць матэрыял такім чынам, каб як мага большая колькасьць слухачоў маглі ацаніць яго асноўны пасыл і насамрэч зразумець усю сутнасьць таго, што пачуюць", – заявілі The Glitchhh у камэнтары для Tuzin.fm.
Песьні з EP "I’m a Great Song" можна пачуць на найбліжэйшых канцэртах гурта – 27 жніўня ў ТNT і 1 кастрычніка ў "Графіці".
Тэкст: Tuzin.fm
Комментарии
любопытно, но вторично
по меньшей мере любопытно.
но все же местами до боли напоминает работу Джеффа Бека "You Had It Coming" ...
Беларусы переиграли
Беларусы переиграли Цеппелинов в джефабэковском стиле - смело. Так держать - как минимум, уже заинтриговали. Удачи !