Гурт ili-ili выдаў свой другі альбом "List". Гэта першы цалкам беларускамоўны рэліз гурта. У альбом увайшло дзесяць трэкаў. "Падчас гастроляў з тэатрам у Францыі мы зразумелі, што за мяжой мацней адчуваеш сувязь з радзімай", – кажа ўдзельнік гурта Міша Зуй.
– З гэтага адчування нарадзіўся альбом, які быццам ліст блізкім і самому сабе з-за мяжы. І ён мусіць быць на роднай мове, – дадае ён.
На новым альбоме у гурта з’явілася жывая рытм-секцыя: бас-гітарыст Аляксандр Сіманаў, які таксама грае ў гурце Artefact, і бубнач Зміцер Харытановіч, вядомы па шматлікіх беларускіх гуртах. Акрамя таго у запісе альбома прымалі ўдзел і іншыя музыкі: Ганна Міркас (скрыпка) і Кацярына Клімовіч (альт), кантрабасіст Уладзімір Кудраўцаў. А ў песні "Miadźviedzica" разам праспявала Анастасія Шпакоўская. Па словах музыкаў, удзел новых людзей адбіўся на гучанні іli-ili.
– Часам кажуць: "О, тут сінтэзатар як у Arcade Fire" або "Тут падобна на Depeche Mode", хоць наогул не зразумела, адкуль такое параўнанне, – кажа гукарэжысёр і саўнд-прадусар альбома Віталь Кулеўскі. – Але альбом не падобны на тое, што мы слухаем. Што хацелі, тое і рабілі. Ёсць гурты, якія падабаюцца нам усім, але ў кожнага свае густы. Але атрыманы прадукт – гэта вынік нашага досведу.
Альбом на фізічных носьбітах выдае кампанія "Вігма". Да прэзентацыі альбома прымеркаваны вялікі канцэртны тур. Музыкі ўжо выступілі ў Віцебску і Бабруйску, хутка адбудуцца канцэрты ў Мінску (5 снежня) і Магілёве (18 снежня).
Спампаваць альбом можна на сайце Ultra-Music.
Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music
Комментарии
О чесноке
Г-на Филимонова уважаю, в чем лично ему признавался. О Корже все, что думал, писал тут неоднократно. Давайте теперь по-чесноку напишем про ИИ, что ли? Три аккорда, штампованные рифмы, но почему-то больше нравится, да? Давайте, тискайте "телеги", с экскурсами, аналогиями, неграми, почему это лучше, чем то. А я поржу. И я кратко - так себе альбом - рэпа мало.
группа сама по себе нравится,
группа сама по себе нравится, но данный альбом какой-то невыразительный, мало запоминающихся песен...