О проекте

Гурт "Красные звезды" прэзентаваў адразу два відэаролікі (+відэа)

 

Мінскі гурт "Красные звезды" выклаў у інтэрнэт кліп на песню "Пленки" з апошняга альбома "Жівой". Яго падзеі адбываюцца ў часы другой сусветнай вайны. Цягам роліка нямецкая снайперка вядзе "паляванне" на савецкага салдата, але відавочна, што яе стрымліваюць пэўныя пачуцці. За гэтым усім сочыць трэці персанаж, які нарэшце не вытрымлівае і пераносіць абодвух герояў у нашы часы.

"Ідэя была ў тым, каб даказаць, што каханне існавала заўсёды і будзе існаваць далей, – тлумачыць лідар гурта Уладзімір Селіванаў. – Таксама ёсць нейкія істоты, якія запісваюць час і прагнуць справядлівасці. Такія бібліятэкары. Вось ён убачыў у мінулым пэўную несправядлівасць: дзіўную вайну, дзіўнае паляванне, і перанёс іх да сябе".

Над відэа працаваў Уладзімір Нікалайчык, які калісьці рабіў фільм пра "Красные звезды". Першыя здымкі былі зробленыя пад Мінскам яшчэ ўзімку, у 20 градусны мароз. Апошнія ж кадры: сутарэнні, якія належаць таму самаму бібліятэкару, здымалі ўжо нядаўна. Для большай праўдзівасці музыкі, нават, узялі касцюмы на Беларусьфільме.

У якасці дадатку "Красные звезды" прапануюць паглядзець яшчэ адзін ролік, змантаваны з кадраў фільма "Metropolis" Фрыца Ланга, 1927 года. Яны падкладзеныя пад песню "Свобода 2012", але Уладзімір Селіванаў адзначае, што гэта толькі фан-арт, афіцыйны кліп на гэтую песню з'явіцца пазней.

Дарэчы, зараз "Красные звезды" працуюць над наступным альбомам, які плануецца выдаць восенню. Уладзімір прызнаецца, што дыск будзе больш сацыяльна скіраваны, прычым у дачыненні да ўсяго свету, а не толькі да нашай краіны.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: Budzma.org


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

источник вдохновения

+1
0
-1

Меня не покидает ощущение, что "Красные звезды" являются источником вдохновения для Михалка сотоварищи.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net