Малады гурт Navi павіншаваў прыхільнікаў з надыходзячымі святамі і паказаў трэйлер новага кліпа на песню "Не засынай" з будучага дэбютнага альбома, які мае з'явіцца ў студзені.
"Сыходзячы год быў пачаткам нашага шляху, – пішуць музыкі на сваёй старонцы ў VK. – За гэты час мы вельмі стараліся радаваць вас нашай творчасцю. У новым 2014 годзе мы паспрабуем зрабіць яшчэ больш. Наперадзе дэбютны альбом, новыя відэа і выступы! Цеплыні вам, усмешак і добрых людзей побач!"
Новы кліп Navi плануюць прэзентаваць на пачатку лютага 2014-га! А яшчэ раней, у студзені з’явіцца дэбютны альбом гурта, назва якога пакуль трымаецца ў сакрэце.
"На дыску будзе ці 9, ці 10 песень, мы яшчэ не вызначыліся, – распавядае пра дэбютнік Арцём Лук’яненка. – Альбом – гэта ўся наша гісторыя, уся наша душа, усё, што мы ўклалі... Гэта такі шчыры пачатак гурта Navi. Напэўна, самая шчырая наша гісторыя".
Бліжэйшы выступ дуэта запланаваны на 28 снежня ў Гандлёвым цэнтры Arena City. Пачнецца 40-хвілінны канцэрт у 16:00.
Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Комментарии
Симпатичная группа
Группа вызывает симпатию. Очень надеюсь, что альбом не подкачает. Это хороший современный мэйнстрим в национальном формате, которого в Беларуси пока что очень мало.