Гурт сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" прадставіў песню "Ave Maria" з новага альбома "Santa Maria". Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 17 лістапада ў Мінску.
– Я лічу, што атрымаўся добры сярэднявечны рок-н-рол. На альбоме ёсць драйв, імправізацыя, але ўсё сыграна на аўтэнтычных інструментах. Усе кампазіцыі аб’ядноўвае адно – гэта хіты эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса Вялікага Княства Літоўскага і Заходняй Еўропы, – кажа лютніст гурта Ілля Кубліцкі.
Музыка і словы да песні "Ave Maria" былі знойдзены ў рукапісу XIV стагоддзя "Llibre Vermell de Montserrat" (у перакладзе з каталанскага "Чырвоная кніга кляштара Мансэрат"). Згодна з каментарам укладальніка рукапісу, гэтую песню можна выконваць паломнікам, якія спыніліся ў манастыры і маюць жаданне спяваць і танчыць. Пераклад на беларускую мову зрабіў заснавальнік гурта "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі.
У новы альбом "Старога Ольсы" ўвайшлі 13 кампазіцый. Гэта танцы са зборніка "Полацкі сшытак", танцавальныя творы кампазітараў, якія жылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, і дзве песні XIII і XIV стагоддзяў, якія прагучаць у перакладзе на беларускую мову з латыні. Прэзентацыя дыску адбудзецца 17 лістапада ў ДК МТЗ.
Упершыню прадусарамі альбома сталі самі ўдзельнікі гурта "Стары Ольса". Плануецца, што альбом "Santa Maria" будзе выдаваць кампанія "Вігма". Прэзентацыя дыску адбудзецца 17 лістапада ў ДК МТЗ.
– На канцэрце прагучыць не толькі новы матэрыял, але і лепшыя творы з мінулых альбомаў, а таксама некалькі песень з будучага альбома, – дадае Ілля Кубліцкі.
Пасля прэзентацыі альбома ў Мінску гурт "Стары Ольса" адыграе канцэрты ў Гомелі, Кіеве і ў Гародне.
Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music
Фота: Budzma.org
Комментарии
Рок-сонг
Да, такой чудный рокешник валит, со всеми "ольсиными" прибамбасами. Снимаю шляпу в уважении к этой команде, которая, несмотря на модную тенденцию в среде молодых отечественных этно-групп - усилить впечатление тяжеленькими гитарами, обходится без этого. Так и впредь!
Фрагментарно
Вряд ли по песне стоит сразу судить об альбоме, но пока что в этом году записи "выходящих из перерыва" коллективов, к сожалению, не создают впечатления "движения вперед". Тот же звук, те же аранжировки, тот же подход, что и на последнем перед 3-4-летним перерывом альбоме, хотя многое с тех пор вокруг изменилось, многое ушло вперед даже на абсолютно рациональном уровне студийных технологий. Понятно, что "Стары Ольса" в плане любых изменений наиболее связанная "регламентом" команда, которая при этом работает на свою очень специфическую и проверенную временем нишу, но будем надеяться, что на альбоме будет что-то, что даст повод говорить о каком-то хотя бы минимальном открытии новых территорий.
Группа хороша, когда в песнях
Группа хороша, когда в песнях присутствует текст (как в данной песне), в остальных случаях группа становится мне неинтересна. Надеюсь, что альбом будет именно таким.