О проекте

Harotnica выдала дэбютны альбом "Gvalt" (+слухаць/+спампаваць)

 

Дэструктыўны пажарны аркестр Harotnica прэзентаваў на сайце "Еўрарадыё" дэбютны альбом "Gvalt". Праца над дыскам пачалася яшчэ летам 2013 года, пасля таго, як на цырымоніі ўручэння музычнай прэміі "Даём рады" музыкі атрымалі прыз – бясплатны запіс трох песень на мінскай студыі "Осмас".

Першапачаткова планавалася выдаць ЕР. Але так супала, што ў гэты ж час Harotnica нарэшце вызначылася з уласным стылем, гучаннем ды скончыліся ператасоўкі ў складзе гурта, таму было прынятае рашэнне, дапісаць яшчэ песень на альбом.

"Хацелі зрабіць хутка, але атрымалася як заўсёды марудна, – распавядае вакалістка гурта Валерыя Валадзько. – Спадзяюся, што не дарэмна калупаліся ў кожнай ноце кожнага інструмента".

У выніку восем чалавек пісалі альбом і восем абсалютна розных песень на яго трапіла. Самі музыкі вызначаюць стылістыку, як сумесь альтэрнатыўнага рока, панк-рока, джаза, рэгі, ска, ф’южн, а недзе, можа, нават і world music. Апошні трэк на дыску – адна з самых першых песень гурта, "Вецер". Музыкі перарабілі яе да непазнавальнасці, а тэкст пераклалі на англійскую мову. "Няхай хоць адна песня будзе на англійскай, каб замежнікі таксама разумелі, што мы спяваем", – з усмешкай тлумачыць такі крок Валерыя.

"Мы не хацелі называць дыск па якой-небудзь песні, але і безназоўным яго пакідаць не хацелі, – працягвае вакалістка. – Таму назву альбома "Gvalt" можна трактаваць па-рознаму. Нашы песні пра нялёгкую жаночую долю, пра жанчын, якія пакутуюць, гаруюць, то бок жыццёвыя тэмы, якія лёгка можна суаднесці з гвалтам. Ну, і гвалт, як гук, шум, бо ў нашых песнях шмат інструментаў, розных прымочак… карацей, атрымліваецца што назва падыходзіць з любога боку".

Канцэртная прэзентацыя дэбютнага альбома Harotnica "Gvalt" адбудзецца 24 снежня ў клубе "ДК". Там жа можна будзе атрымаць і дыск, над афармленнем якога працавалі адразу 12 чалавек. Вокладку альбома рабілі Раман Сухоцкі, Андрусь Такінданг, Максім Юданаў і Ігар Царукоў. А ўнутраным афармленнем займаліся мастакі Руслан Вашкевіч, Жана Капуснікава, Міхаіл Гулін, Міця Післяк, Мілаш Яўгенавіч, Ларыса Баўге, Аксана Лакоза і Валянцін Благадаў.

Скачать альбом можно на Soundcloud.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Хорошая музыка, времена очень

+1
0
-1

Хорошая музыка, времена очень даже европейского уровня, временами проскальзывают хитовые песни. Молодцы

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net