Четвертый студийный альбом певицы, композитором и аранжировщиком которой является бывший участник "Песняров" Олег Молчан.
1. Теряю контроль
2. Нереально
3. Тают чувства
4. В городе дожди
5. Назову ли я
6. Прикоснись
7. Парус
8. Сила притяжения
9. На одной волне
10. Максидрайв
|
мнения экспертов
Дмитрий Подберезский
оценка: 6,00
Звычайна падобнага роду музыкі імкнуся не слухаць. З тае прычыны, што кансэрватыўнасьць гэтага напрамку выключна пацяшальнай музыкі не нясе ў сабе сюрпрызы ды загадкі. Тут нельга выходзіць па-за каноны і стандарты, што, зь іншага боку, рэжа крылы і аўтарам, і выканаўцам. Такое ўражаньне, што менавіта такая сытуацыя й напаткала Ірыну Відаву – выканаўцу ў сваім жанры адораную і добрым голасам, і ўменьнем напісаць для агулам просьценькіх песень тэксты бяз значных дадаткаў банальшчыны.
Яе партнэр, аўтар музыкі, прадусар – Алег Молчан. Толькі за адну напісаную некалі для Уладзімера Мулявіна "Малітву" ён заслугоўвае вечнага прызнаньня. Аднак ягоны праект зь Ірынай – выпадак цалкам іншы. Іншая стылістыка вымагала й іншага зьместу. Таму пэўная фарматнасьць песень, нават аднатыповасьць іх вырашэньня кідаецца ў вочы. Зноў жа: паспрабуй ён экспэрымэнтаваць з музыкай – імгненна апынуўся б на збочыне адносна прысутнасьці гэтых твораў у радыёпрасторы. Вось чаму гэтыя песьні варта разглядаць і ацэньваць менавіта й выключна ў межах дадзенага стылю.
Песьні "Тают чувства" і "Сила притяжения" ужо выдаваліся ў папярэднім альбоме сьпявачкі. Але калі другая зь іх зьберагла ранейшы тэмп пры абноўленым аранжаваньні, дык першая зьмянілася больш істотна. Безумоўна, у лепшы бок. З чыстай "пацяшалкі" яна ператварылася у запаволеную, больш удумлівую і разважлівую. Увогуле ў параўнаньні з ужо згаданым альбоме "Любовь сказала "Да" гэты атрымаўся нейкі больш дарослы, прадуманы і асэнсаваны. Безумоўна – і роўны па зьместу. Вось чаму цяжка прагназаваць, якія з песень будуць "круціцца" ў эфірах. Але тое, што будуць, – няма сумненьняў. Ірына Відава ведае і разумее свае выканальніцкія магчымасьці, не заігрывае з аўдыторыяй, не спэкулюе ўласьцівымі для гэтага стылю банальнасьцямі.
Вось бы паспрабаваць ёй з Алегам стварыць праграму з песень, больш блізкімі па драматургіі да той самай "Малітвы"! Нешта нашэптвае мне на вуха, што разам яны могуць зрабіць нешта больш сур'ёзнае і зьмястоўнае, чым "ратацыйная" прадукцыя. Пачакаем на "V"…
Experty.by
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 4,00
Новый альбом Ирины Видовой – это, как и прежде, гладенькая эстрада с предсказуемой музыкой и банальными текстами, которые пролетают, не оставляя следов (может, оно и неплохо). Заметно раздражает стандартный синтезатор в основе почти всех аранжировок – особенно духовые и струнные в его исполнении.
В отдельные моменты Ирина пытается заигрывать с поп-музыкой. Но заигрывания эти (возможно, не случайно) заставляют вспомнить о певицах, которые сами вышли из эстрады и не слишком далеко от нее ушли. Песня "Теряю контроль" с ее "у-ла-ла-ла-ла" напоминает Катю Лель (правда, скорее, пост-фадеевского периода), песня "В городе дожди" – Наталью Ветлицкую времен "Посмотри в глаза".
Конечно, с точки зрения современной поп-музыки этот альбом анахроничен, но на фоне последних релизов Ирины Дорофеевой и Александра Солодухи, да и многих других подобных белорусских исполнителей, смотрится очень даже неплохо. Если бы не фото певицы в облегающем кожаном костюме с вырезами на обратной стороне диска, было бы еще лучше.
Experty.by
Олег Климов
оценка: 2,00
Такая засада – этот альбом Видовой, что аж руки опускаются из-за невозможности написать что-либо вразумительное. Все опускается. И музыка из мохнатого века, и тексты собственного производства, которыми девочки 80-х могли бы наполнить свои дневники, такое все... а-ля Наталья Ветлицкая. То есть – придраться не к чему. Нет этого "чего".
Отфотошопенное изображение Ирины в буклете, отфотошопенные песни – все мимо кассы. Магазины штурмовать не будут, требуя выдавать только по одной пластинке в руки; возмущенные телезрители не потребуют явить им певицу на экранах; концертные залы осаждать не станут – лишний билетик останется лишним. Как и сама Видова на перманентном празднике белорусской эстрады.
Пока самый никакой альбом года. Именно никакой, а не плохой. Думается, это еще хуже для исполнителя.
Experty.by
Сергей Будкин
оценка: 1,00
Альбом з шматабяцальнай назвай (такая ж у чацьвертай кружэлкі Led Zeppelin) пры павярховым знаёмстве апынуўся бляклай ксэракопіяй другаснай расейскай папсы нават ня з шэрагу Сенчуковай і Салтыковай.
Ёсьць такое тэлешоў-зьдзек – "Мобильные блондинки". Дык там дзяўчаты пяюць тую ж лухту, што і наша(?) сьпявачка, але ў аранжыроўкі іхнія рэальна ўкладаюцца людзі – грашыма, часам, а мо нават і мазгамі. Відавочна, што ў альбом "IV" замала ўклаліся і тым, і другім, і трэцім. А фота сьпявачкі на вокладцы ў скураных садамазаапранахах робіць сваю справу да канца – хочацца найхутчэй забыцца на тое, што ты бачыў (чуў).
Бянтэжыць іншае – прыналежнасьць да гэтага правінцыйнага цырку паважанага чалавека – аўтара адной з самых выдатных беларускіх песень – "Малітвы" на Купалу, якую пяяў Мулявін. У рэкляме гэтага дыску на поўным сур’ёзе вядзецца, што "вядомы кампазытар Алег Молчан выступіў у ролі ня толькі аранжыроўшчыка, але таксама і саўндпрадусара, а ўсе песьні, якія дагэтуль былі ў ратацыі, былі перааранжараваныя і перазапісаныя адмыслова да выхаду дыску для наданьня альбому цэльнасьці". Во.
Страшна падумаць, якія гэта былі песьні ў пэрыяд іх неперааранжыраваньня і неперазапісаньня. Ня ў крыўду ўласна спадарыне Ірыне, якая сьпявае чысьцюткім, выкрышталізаваным (нават безаблічным) голасам - лепей бы ня тое, што не давала перазапісваць, але наогул не запісвала. Бо нават прыхільнік якой Сандры гэта выключыць пры першых гуках.
А пытаньне такое: што было халтурай – "Малітва" ці альбом "IV"? Трэк з прэтэнзіяй – "Тают чувства". Чаму бы не зрабіць інтэлектуальны альбом лёганькай музыкі ну хоць бы пад "Квартал"?
Experty.by
ВНИМАНИЕ!
Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.
Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.
список проголосовавших по оценкам:
оценки |
пользователи |
5 |
Jamayk |