О проекте

Паліна Рэспубліка заспявала з Hasta La Fillsta (+фота/+відэа)

 

Пераможца апошняй "Бардаўскай восені" і "Адкрыццё 2011 года" паводле музычнага парталу "Тузін Гітоў" сямнаццацігадовая спявачка Паліна Рэспубліка заняла пустуючае месца вакалісткі альтэрнатыўнай каманды Hasta La Fillsta. Музыкі рыхтуюць да выхаду паўнафарматны студыйны альбом.

"Я ўбачыў яе на "Бардаўскай восені", і Паліна мне спадабалася – падалася шчырай, – тлумачыць з’яўленне Паліны ў гурце гітарыст Сяргей Канановіч. – Нечым яна мяне зачапіла і я думаў пра гэта. А потым распавёў хлопцам, што ёсць дзяўчынка, якая і нам можа дапамагчы, і мы ёй можам дапамагчы – зрабіць нешта разам, і яно будзе глабальным, істотным, патрэбным не толькі нам, але і слухачам".

Праўда, падкрэслівае Канановіч, сумесны матэрыял музыкі збіраюцца падаваць пад маркай выключна "Паліна Рэспубліка і Hasta La Fillsta", каб захаваць індывідуальнасць усіх творчых адзінак.

Сяргей Канановіч: "Мы – калектыў, які сфарміраваўся. І Паліна, мяркую, дадасць нам таго, чаго нам не хапала ўсе гэтыя гады. А нам не хапала таленавітай вакалісткі, якая піша таленавітыя тэксты, якая ўмее спяваць. Спадзяюся, яшчэ і на гітары будзе граць. Ну, гэта мы навучым".

Сама Паліна, якая ні раз распавядала ў інтэрв’ю пра сваё жаданне абзавесціся гуртом, знаходзіцца пад уражаннем ад усёй сур’ёзнасці сітуацыі.

Паліна Рэспубліка: "Яны мяне знайшлі, і я была вельмі шчаслівая. Мне вельмі падабаецца, што тут усё сур’ёзна. Таму што я разумею, што, мабыць, калі б я звязалася з людзьмі свайго ўзросту, напрыклад, то гэта было б больш жартаў, нейкай гульні – думаю, што дысцыпліна б была іншай. А так, калі робім такую музыку, якая нараджае неверагодныя пачуцці – я, здаецца, ніколі такога не адчувала! Я спадзяюся, ўсё ж, што будзе гэтая сцэна, я выйду і гэта… гэта ўсё". (смяецца)

Музычная канцэпцыя, якую прапануюць спявачцы музыкі Hasta La Fillsta, яе задавальняе. Праўда, прызнаецца Паліна, пакуль зроблена толькі адна песня, а якімі атрымаюцца астатнія – невядома.

Паліна Рэспубліка: "З песнямі мне нават складана сказаць, у якім стылі я іх бачу. Таму што стыль, у якім мы робім гэтую песню, мне падабаецца. А іншыя – не ведаю, ці будуць яны гучаць. Дзесьці мне хацелася б і блюзу, дзесьці джазу, дзесьці, здаецца, хопіць і адной акустычнай гітары. Пакуль што адзіную канцэпцыю будучага альбома я размыта бачу".

Тым не менш, музыкі Hasta La Fillsta ўжо бачаць тую самую канцэпцыю пласцінкі, на запіс першай песні якой трапіла Еўрарадыё.

"Мы ўжо зараз пішам альбом, – распавядае пра сумесныя планы бубнач Зміцер Харытановіч. – Гэтая песня будзе першай і мы яе прадставім як сінгл з нашага будучага альбома, які плануем зрабіць цягам вясны".

Наколькі паспяховым атрымаецца сумесны альбом і ўвогуле творчасць Паліны Рэспублікі і Hasta La Fillsta, будзе залежыць і ад вартасці матэрыялу, і ад умення музыкаў слухаць адно аднаго, і ад сэрцаў, якія, паводле Паліны, мусяць біцца ў такт.

Паліна Рэспубліка: "Я толькі ўваходжу ў гэты свет. Для мяне заўсёды знайсці гурт – было найвялікшым спалучэннем і ўзаемадзейнасцю душ. Гэта ўсё нават складаней за каханне з-за таго, што трэба рабіць музыку, каб сэрца стукала ў адзін такт".

Фрагмент першага сумеснага запісу Паліны Рэспублікі і Hasta La Fillsta можна паслухаць тут.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Нашли дядьки

+1
0
-1

Себе на старости лет девочку-припевочку. Это всё напоминает какой-то Garbage. Но даже у них разница в возрасте между дядьками и девушкой заметно поменьше. Можно только пожелать музыкантам усердия и осторожности. Чтоб не втоптали личность вокалистки в свой инди-рок с головой. Но и не давали малышке зазвездиться.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net