О проекте

Песняры "Гусляр"

 
8,00
1979

Рок-опера на музыку Игоря Лученка по поэме "Курган" Янки Купалы. По сути единственная изданная на носителях программа из песняровской "большой формы".

1. Гусляр (Сторона 1)
2. Гусляр (Сторона 2)

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 10,00

Падавалася бы, што пасьля папярэдніх чатырох праграмаў "Песьняры" могуць радаваць, але наўрад ці здольны зьдзівіць. "Гусьляром" – канцэптуальнай музычнай п’есы паводле клясічнай паэмы Янкі Купалы – музыкі засьведчылі, што няма межаў для самаўдасканаленьня.

Пэўна можна сказаць, што аматарам поп-"Песьняроў" з "Вологдой" ды "Беловежской пушчі" гэты дыск прыйшоў проста не па зубох. Мулявін пайшоў на значнае ўскладненьне музыкі, дамогся фактычна аркестровага гучаньня, а вакальныя партыі сталіся яшчэ больш дасканалымі. Цяжка "Гусьляра" аднесьці да пэўнага музычнага жанру – тут хапае ўсяго: джазу, фолку, арт- і нават хард-року. І гэта ў "машэраўскія" часы.

Гэты альбом давялося пачуць упершыню толькі ў пачатку 21-га стагодддзя, і дагэтуль ён не зьнікае з плэйліста. Гэту працу можна лічыць ня толькі пікам "песьняроўскай" дыскаграфіі, але і ўсяго беларускага року, прынамсі савецкага пэрыяду. І застаецца толькі шкадаваць, што гэтая опэра, не асабліва прынятая ў свой час, знаходзіцца ў поўзабыцьці і па сёньня.

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 9,00

Адзіная, калі не лічыць альбому, складзенага цалкам з апрацовак народных песень, выдадзеная праграма "Песьняроў", якая належыць да твораў буйной формы. Яўны нефармат, нават для тых часоў, калі гэтага тэрміну яшчэ ніхто не ўжываў. Створаны на падставе твору Ігара Лучанка, які быў напісаны ў жанры кантаты, "Курган" (а менавіта такая была ў арыгінале назва твора), у адаптацыі ансамблю ператварыўся ў незвычайную, у пэўным сэнсе нават рэвалюцыйную для свайго часу праграму.

"Гусьляр" у сваёй аснове зьбярог уласьцівыя для твораў дадзенага жанру акадэмічнай музыкі прыкметы, адно што тыя партыі, якія пісаліся Ігарам Лучанком для інструмэнтаў сымфанічнага аркестра, выконваліся інструмэнтамі, характэрнымі для рок-групы. Яшчэ ў запісе ўдзельнічала ўся тая ж Людміла Ісупава, якая была часова запрошана ў калектыў для выкананьня цалкам канкрэтных задач.

Можна ўпэўнена сказаць, што "Гусьляр" на той (дый цяпер, бадай) аказаўся не па зубах ня тое што шараговым аматарам музыкі, але й многім з зацятых аматараў "Песьняроў". Безумоўна, калі б гэта быў твор, складзены з асобных фрагмэнтаў паводле звыклай пабудовы рок-опэр, ён бы карыстаўся куды большым прызнаньнем. Але, яшчэ раз падкрэсьлю, гэта была ў аснове сваёй кантата, напісаная паводле законаў музыкі акадэмічнай, узбагачаная, безумоўна, актуальнымі як на той час аранжаваньнямі, у якіх было вельмі шмат ад прыёмаў прагрэсіў-року. Успрымаць і разумець такую музыку маглі толькі падрыхтаваныя слухачы. Пасьля "Вологды" ды іншых "Цешчаў" музычны зьмест "Гусьляра", безумоўна, адштурхваў большасьць з прыхільнікаў ансамбля.

Але ж вось які цікавы факт. У Сеціве можна напаткаць "The Gibraltar Encyclopedia of Progressive Rock" (www.gepr.net/pa.html#PESNIARY), у якой згадваюцца й "Песьняры". Прычым згадваюцца яны дзякуючы менавіта адной праграме – "Гусьляру". Аўтар энцыкляпэдыі залічвае гэтую праграму ў 20 лепшых праграм, створаных ва ўсе часы ў стылістыцы прагрэсіў-року. Можна, безумоўна, сказаць, што гэта ўсяго толькі суб'ектыўны погляд аўтара на рэчы, аднак што ёсьць – тое ёсьць. Зірніце самі, у якой кампаніі апынуліся "Песьняры".

"Гусьляр" й сёньня слухаецца няпроста, а многія сапраўдныя знаўцы творчай гісторыі ансамбля, так бы мовіць "прасунутыя фаны" лічаць гэтую праграму адным з галоўных здабыткаў калектыву.

"Experty.by"


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 7,00

Рок-опера, как жанр, осталась продуктом своего времени, и пережить его смерть смогло не так уж много рожденных в его рамках произведений. Причем предположительно только тех, что хоть как-то разбирались на узнаваемые хитовые части (вспомните "Jesus Christ Superstar" или "Юнона и Авось"). "Гусляр" из тех, что не пережили. В том числе, потому что какие-то запоминающиеся (или пошедшие в массы в виде фрагмента-хита) моменты в нем отсутствуют.

Впрочем, цельный 36-минутный прог-рок-опус есть за что хвалить. За смелость и амбициозность, за оригинальность и сложность. За настоящий патриотизм, в конце концов. Но, тем не менее, при всем своем размахе это самая проходная пластинка "Песняров" в 70-х, поскольку, в отличие от всех остальных дисков тех лет, осталась не более чем продуктом своего времени. Небольшое ответвление в творчестве или сайд-проект, как сейчас бы сказали.

"Experty.by"


Олег Климов

оценка: 6,00

И, наконец, – реализованная на виниле большая форма (народная притча "Песнь пра долю" 1976 года так и не была издана на аудионосителе): поэма-легенда, рок-оратория по мотивам поэмы Я. Купалы "Курган", на музыку И. Лученка. И в отличии от "Песнi...", состоящей из семи картин, это была целостно-едино-неразрывная симфо/прог-рок-программа.

Начистоту. Мне не то, что непесенное музыкальное творчество "Песняров" не близко, я вообще, скорее, равнодушен (за редчайшим исключением) к жанрам, подобным тем, в котором был осуществлен "Гусляр". Потому и это произведение я склонен оценивать чересчур субъективно: не мое и не вкатило, не вштырило и не вплющило, многовато пафоса (мы делаем великое дело), мало разнообразия, каких-то находок, параллельных течений и вертикальных взлетов. Хочется спросить – а зачем? Из-за любви к Купале? Он и так был в сочинениях "песняров". Из-за любви к конкретному Купале? Ну, может быть. Из-за желания выразить себя в чем-то новом? Выразили. Без особой выразительности (песенные заявки на концепт были куда перспективнее). Это тот же многоголосый коллектив, с соло-гусляром Мулявиным, только вместо песен теперь длинные историко-драматургические повествования. Монументально, апофеоз и катарсис. Они сделали это.

"Experty.by"

0
Ваша оценка: Пусто
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
0

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Опупеть

+1
0
-1

Опупеть, какой artwork. Учитесь оформлять диски у "Песняров", ребята.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net