О проекте

Песняры "Песняры" [IV]

 
pesnyary-pesnyary4.jpg
9,25
1978

Четвертый альбом "Песняров" (неофициальные названия "Народные песни", "Перапёлачка") полностью состоит из интерпретаций белорусских народных песен.

1. Перапёлачка
2. Машанька
3. У месяцы верасні
4. Саўка ды Грышка
5. Каліна
6. Дзяўчына-сардэнька
7. Рэчанька
8. Ой, ляцелі гусі з броду

мнения экспертов

Дмитрий Безкоровайный

оценка: 10,00

Этот альбом является по сути полным антиподом своего предшественника, при том, что вышли они в один год (да и записаны с минимальным зазором, только в обратном порядке). Совпадение или все же подозрительно противоречащий реальному творчеству "Песняров" того периода (которое, к сожалению, в основном осталось в рамках не издававшихся на носителях концертных программ) предшественник был "отработкой", "бартером" за этот альбом и вышедший годом позднее еще более "неформатный" "Гусляр"? Многие хотели бы когда-нибудь узнать ответ на этот вопрос.

Четвертый "гигант" "Песняров" представляет собой целостный и концептуальный альбом, который полностью состоит из обработок белорусских народных песен, записанных (за исключением песни "Перапёлачка", 1974) в одно время. Эстрадных хитов (даже вроде "Александрыны" и "Алеси") здесь нет. Ну, только если таковым не считать знаменитую "Рэчаньку", исполненную а-капелла, но это скорее уникальный случай а-ля "Bohemian Rhapsody", чем эстрада.

На этом альбоме "Песняры" сумели гармонично соединить свою эстрадно-мелодичную сторону и тягу к более сложной музыке. Причем, не просто поставив рядом такие и этакие песни, а создав органичные аранжировки, сочетающие то и другое. В них концептуальность не является выпирающей самоцелью, а достигается именно органичностью сплава мелодики и "вкусных" музыкальных ходов. Тут смена ритма, там неожиданное развитие темы или вокализ, здесь – сочное соло или просто умная инструментальная партия. Последний великий альбом группы.

"Experty.by"


Сергей Будкин

оценка: 10,00

У "Перапёлачцы" каманда Мулявіна ізноў зьвярнулася да народнай спадчыны і запісала альбом, які можна лічыць вяршыняй беларускага фольк-року. Асабліва ўражвае загалоўная кампазыцыя на 10 зь лішкам хвілін з шматстайнымі інструмэнтальнымі адступамі…

Мякчаць душу клявішы ў "Машаньцы" (такое адчуваньне на самым-самым пачатку, што зараз засьпявае Procol Harum:). Cтандартны жартаўлівы нумар з разбэшчанай скрыпачкай ды "разьдзяўбаным" фано – гэта ўжо "Ў месяцы верасьні", Барткевіч выканаў тут яшчэ адну супэрпранізьлівую баляду "Каліна".

Але асобная песьня – гэта "Рэчанька", дзе "Песьняры" акапэла, без суправаджэньня інструмэнтаў, напоўніцу дэманструюць свае вакальныя магчымасьці. У гэтай праграме няма нічога лішняга, усё настолькі гарманічна ды выкшталцона

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 10,00

Найбольш паказальны для калектыву і найбольш яркі ў творчым сэнсе альбом "Песьняроў", калі мець на ўвазе асноўны напрамак дзейнасьці ансамбля – апрацоўкі беларускага фальклору. І найбольш паказальная тут нават на той час цалкам нефарматная 10-хвілінная "Перапёлачка" з майстэрскім intro ў выкананьні Валянціна Бадзьярава. Музыка на той час ужо не працаваў з "Песьнярамі", але выпадкова апынуўся ля студыі. Толькі гэтай песьні можна прысьвяціць не адну старонку аналізу, бо яна ўвабрала ў сябе ўсё тое лепшае, што маглі тады прадэманстраваць удзельнікі групы. Калі ўважліва прыслухацца да музыкі, у ёй можна адзначыць элемэнты практычна ўсяго таго актуальнага, чым жыла сусьветная папулярная музыка, нават прыкметныя джазавыя акцэнты на фартэпіяна Анатоля Гілевіча, яўна прыджазованае сола на флейце Ўладзіслава Місевіча. Голас Леаніда Барткевіча лунае тут над усім зьместам. Такое ўражаньне, што шляхам аранжаваньня "Песьняры" раскрылі не адзін пласт такой багатай на вобразнасьць народнай песьні...

Не адна "Перапёлачка", зразумела, вартая ўвагі. У альбоме наогул няма прахадных песень. Неабходна адзначыць і ня менш драматычную за "Перапёлачку" песьню "Каліна", і інтэлігентна, стрымана вырашаную "Машаньку", і ўзорнае выкананьне a capella "Рэчанькі". Падчас запісу альбому музыкі значна абагацілі інструмэнтарый. Гучаньне цымбалаў у складзе фармальна рок-групы на той час (дый цяпер!) – гэта толькі адна з многіх знаходак у тэмбральнай палітры альбому. Застаецца толькі шкадаваць, што так і ня быў запісаны падрыхтаваны і паказаны са сцэны цыкл абрадавых песень, што было, безумоўна, вяршыняй творчых дасягненьняў "Песьняроў" ня толькі ў 70-я, але й, бадай, ва ўсёй кар'еры калектыву.

Аднак ужо ў канцы дзесяцігодзьдзя публіка жадала чуць ад "Песьняроў" іншае. Сапраўды, пасьля ашаламляльнага посьпеху той жа "Вологды" "Перапёлачка" здавалася публіцы занадта складанай. Далёка ня кожны здольны быў адзначыць усе тонкасьці яе аранжаваньня. Публіка жадала шлягераў. І пачала атрымліваць іх ад ансамбля ўсё больш і больш...

А таму ўзьняцца вышэй за гэты альбом у творчым сэнсе "Песьняры" больш ужо ня здолелі...

"Experty.by"


Олег Климов

оценка: 7,00

Если и стоило плясать нынешнему поколению белорусских музыкантов, возжелавших положить свою жизнь на этно-алтарь, от чего-либо аутентичного, обработанного не так давно сызнова, то данная пластинка для оного вполне сгодилась бы.

"Песняры" записали альбом народных песен в своем прочтении/виденье/слышанье. И в первом, заглавном треке оторвались от души – сейчас так не отрываются! Сейчас все корневища ищут, вскапывают многолетний перегной, считают кольца на срезах деревьев, пытают самогоном в деревнях оставшихся в живых бабок. Не знаю, практиковали ли "Песняры" краеведческо-изыскательные экспедиции в "вёски", дабы надыбать тех самых текстов, мелодий, манеры исполнения и смикшировать найденное с собственными музыкальными вкусами, но утворили они в "Перапёлачке" много чего: тут вам и "обдолбанное" скрипичное соло и соло на флейте, как-будто рождающиеся в ходе записи инструментальные импровизации, приджазованный полет фантазий.

Среди удач – "Калiна" (бенефициант Борткевич) и "Ой, ляцелi гусi з броду". Все остальное – более "политично", ближе к простому люду, утомленному нарзаном. Да, что-то там есть точно и наверняка от сотворения мира на белорусских болотах, но век-то 20-й шел, и, к примеру, ВИА "Ариэль" русско-народные песни не мыслил в отрыве от чаяний этого самого народа, вскормленного "Песнями-70, 71, 72, 73, 74, 75...", не допуская в своих интерпретациях слишком много вольностей. Вольности "Песняров" – именно в приджазованности ("Саўка ды Грышка") или а капелльности ("Рэчанька").

Неоднозначно приемлемо. Без особого куража, на мастерстве. Но, повторюсь, отдельные аранжировки очень хороши.

"Experty.by"

0
Ваша оценка: Пусто
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
0

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net