О проекте

Rahis прэзентаваў альбом "Памiж сонцам i хмарамi" (+слухаць/+спампаваць)

 

Гурт Rahis роўна праз 5 год пасля прэзентацыі свайго першага альбому выпусціў у сеціва новую працу "Паміж сонцам і хмарамі", якая прысвечаная пераломным перыядам у развіцці маладога арганізма. У альбом "Паміж сонцам і хмарамі" ўвайшлі 12 песень, што былі створаныя ў розны час лідарамі гурта Дзянісам Філіпенкам і Змітром Язвінскім, а таксама песня "НЛО", напісаная на словы Глеба Лабадзенкі.

"Чарговы пераломны этап здараецца ў жыццi кожнага чалавека пасля гадоў 26. Раптам востра адчуваеш, што перастаў быць падобным на сябе, якім прызвычаіўся быць цягам некалькіх бесклапотных год. Змяняешся, але не ведаеш, кім урэшце станеш. Пераглядаеш каштоўнасці і цікаўнасці, разумееш, што пара вызначацца з нечым вельмі важным і жыць напоўніцу", – распавядае Дзяніс Філіпенка пра загалоўны трэк альбома "Паміж сонцам і хмарамі".

Гурт Rahis утвораны Дзянісам Філіпенкам і Змітром Язвінскім на зломе тысячагоддзяў, калі хлопцы навучаліся ў Дзяржаўным педагагічным універсітэце на факультэце прыродазнаўства. Rahis атрымаў першую вядомасць акустычнымі канцэртамі, а ў 2007 годзе хлопцы пачалі выступаць з электрычнай праграмай. Праз год свет пабачыла першая студыйная праца – максі-сінгл пад назвай "Празь Сеціва", у 2010-м выйшаў першы поўнафарматны альбом "Сшытак з тэкстамі ў малюнках". На клавішах Rahis "Памiж сонцам i хмарамi" грае Аляксандра Клінцэвіч, на сола-гітары – Павал Вялічка, на бас-гітары – Грыня Заслаўскі, на бубнах – Саша Юхнавец, гукарэжысёр гурта – Віталь Кулеўскі.

Альбом можна спампаваць бясплатна на сайце www.rahis.by, альбо набыць iTunes.

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза

Rahis

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Музыка пустая, абсолютно.

+1
0
-1

Музыка пустая, абсолютно. Слушать скучно было. Такое часто бывает, когда на стихи пытаешься наложить музыку.Ну хоть от текстов не воротит - это плюс. Целостность звучания альбома - ещё один плюс, а так сплошные минусы. Им бы покурить чего-нибудь и не сжиматься в какие-то "серые" рамки

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net